19 лютага напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы на VOKA выйшаў дакументальны фільм «Гаворкі Беларусі». Усе ахвотныя могуць бясплатна паглядзець яго ў любым пункце свету. Пасля прэм’еры ён застанецца ў медыятэцы відэасэрвісу.

У фільме выкарыстаны пераважна матэрыялы, якія здымаліся падчас экспедыцый для спецпраекта A1 і Onliner «Мова: як гаворыць краіна», але яшчэ не публікаваліся раней. Кожны з яго выпускаў быў прысвечаны дыялектам розных рэгіёнаў нашай краіны: Міншчыны, Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Гродзеншчыны, а таксама Усходняга і Заходняга Палесся.

Фільм «Гаворкі Беларусі» не толькі даступна і проста расказвае пра адрозненні і адметнасці беларускіх дыялектаў, але і можа выкарыстоўвацца ў якасці відэадапаможніка для выкладчыкаў і студэнтаў-філолагаў, у якіх няма магчымасці ездзіць у экспедыцыі па ўсёй Беларусі для вывучэння дыялектаў.

Сцэнарый напісаны Вадзімам Шклярыкам – кандыдатам філалагічных навук і старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Відэа знята Аляксеем Марозавым і Аляксеем Носавым. Аўтар анімацыі – Кірыл Стаселька. Закадравы тэкст агучыў Андрэй Мар’янаў. За тэхнічную падтрымку і арганізацыйныя пытанні адказвала Марыя Іванова.

Прагляд дакументальнага фільма «Гаворкі Беларусі» бясплатна даступны ўсім ахвотным на сайце voka.tv і ў мабільнай праграме VOKA – з любой прылады і ў сетцы любога аператара пасля аўтарызацыі па нумары тэлефона.

5 1 голос
Оцените статью
Подписаться
уведомления
0 Комментарий
Inline Feedbacks
Посмотреть все комментарии