У горадзе Чачэрск, Гомельская вобласць, можна ўбачыць даволі нетыповы для Беларусі праваслаўны храм, які размешчаны на кальцавым скрыжаванні недалёка ад центру. Спаса-Праабражэнская царква была пабудавана ў канцы 18 стагоддзя, на месцы драўлянага папярэдніка, па ініцыятыве тагачаснага ўладальніка Чачэрска – графа Захарыя Чарнышова.

Горад Чачэрск

Незвычайная царква ў Чачэрску

Гэтая царква імаверна ўзведзена адна з першых пасля падзелу Рэчы Паспалітай 1772 года. Дакладная дата будаўніцтва невядомая, але ёсць 2 асноўныя версіі.

Чачэрская царква

Згодна з першай храм скончылі ў 1779 годзе па праекце італьянскага архітэктара Джакама Кварэнгі. Па другой – царква пабудавана ў 1783 годзе стараннямі французскага архітэктара Франчэска Растрэлі.

Царква ў Чачэрску

Незвычайная архітэктура царквы сапраўды здзівіць, бо храм уяўляе сабой ратонду з прытворам-званіцай.

Незвычайная царква Чачэрск

Будынак мае два ярусы і завяршаецца масіўным купалам з дрэва. Сцены ўпрыгожаны фальш-калонамі, нішамі, пілястрам і карнізамі. Цікава выглядаюць і квадратныя вокны, якія дапаўняюць класічную архітэктуру. Таксама каларыту гэтай славутасці Чачэрска дадае яе месцазнаходжанне.

Чачэрск

Напачатку 20 стагоддзя Чачэрская царква была ў даволі запушчаным выглядзе, а службы ў асноўным вяліся ў іншым храме – на вуліцы Замкавай (не захаваўся). Аднак па збегу акалічнасцяў толькі гэты будынак з усіх рэлігійных пабудоў горада ацалеў.

Чачэрск царква

Яшчэ адзін незвычайны факт у гісторыі храма – гэта тое, што яго паводле вопісаў вярнулі вернікам ужо ў 1946 годзе. На самой справе да 1953 года будынак выкарыстоўвалі як склад для збожжа.

Старое фота царква ў Чачэрску
1942 год

Напачатку 2000-ых галоўны праваслаўны храм Чачэрска адрамантавалі, царква дзейнічая і адкрыта падчас службаў па суботах і нядзелях.

Спаса-Праабражэнская царква ў Чачэрску

Знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Пралетарская і Працоўная, ніжэй адзнака з кропкай на мапе:

Побач ёсць яшчэ адна невялічкая цікавостка – былая сінагога. У цэнтральнай частцы Чачэрска можна паглядзець ратушу і палац Чарнышовых-Круглікавых.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь