Габрэйская абшчына пачала фармавацца ў Бабруйску яшчэ ў першай палове 16 стагоддзі. Да канца 19 стагоддзя, у горадзе пражывала больш за 20 000 габрэяў, на той момант – гэта каля 70% ад усяго насельніцтва горада. Таму нядзіўна, што спіс бабруйскіх сінагог ішоў на дзясяткі. Па некаторых дадзеных агульная колькасць складала каля 40 сінагог. Большасць гэтых будынкаў сёння страчана, але некаторыя захаваліся і вартыя ўвагі. У гэтым артыкуле сабраў былыя і дзейныя бабруйскія сінагогі ў тым ці іншым выглядзе.

Бабруйскія сінагогі

Вялікая сінагога на вуліцы Сацыялістычная 36

Гэты будынак пабудаваны яшчэ напачатку 20 стагоддзя, выкарыстоўвалася як ешыбот (рэлігійная навучальная ўстанова). Аднак у 37 годзе, за некалькі год да пачатку вайны, гэтую вышэйшую яўрэйскую школу Бабруйска закрылі, а ў сценах сінагогі размясціўся вайсковы склад.

Вялікая сінагога на вуліцы Сацыялістычная, Бабруйск
будынак сёння
Галоўная сынагога ў Бабруйску старое фота
Так сінагога выглядала першапачаткова, фота да 1917 года

Затым, на некаторы час, пабудова пуставала, пасля чаго тут арганізавлі швейную майстэрню.

Бабруйскія сінагогі

Напачатку 21 стагоддзя, у 2002 годзе, сінагога вернута іудзейскай абшчыне Бабруйска, будынак аднавілі.

Сінагогі Бабруйскі спіс

Сінагога на Сацыялістычнай 34

Па суседстве з папярэдняй сінагогай знаходзілася і яшчэ адна, адразу ў суседнім будынку (вось наколькі Бабруйск быў габрэйскім горадам).

Сінагога на Сацыялістычнай 34, Бабруйск

Старая сінагога на Сацыялістычнай у Бабруйску
Стары здымак, пачатак 20 ст.

За савецкім часам у сценах гэтай сінагогі размясцілася спартыўная заля, нават сёння па гэтым адрасе значыцца гарадскі Дом культуры і спорту, а таксама школа айкідо. Праўда праходзячы міма ўваходу асаблівай актыўнасці не ўбачыў, магчыма выходны дзень.

Бабруйскія сінагогі фота

Сінагога на Пушкіна 110

Пра тое што ў будынку па вуліцы Пушкіна 110, некалі знаходзілася сінагога амаль нічога не нагадвае, але гэта так.

Былая сінагога ў Бабруйску па вуліцы Пушкіна 110

Сёння тут Бабруйскі аддзел камітэта судовых экспертыз Беларусі. Сама пабудова датуецца канцом 19 – пачаткам 20 стагоддзі.

Сінагога ў Бабруйску на старой вуліцы Слуцкая
1928 год (тады вуліца Слуцкая)

Руіны сінагогі на Чангарскай 29

Даволі доўгі час гэтае месца было занядбамным, аднак у 2019 годзе, намаганнямі рабіна Бабруйска – Шаўля Хабаба, былыя руіны моцна змяніліся і зараз тут ужо невялічкі музей з паркам.

Руіны сінагогі на Чангарскай 29

Былая сінагога на вуліцы Чангарская 29

Synagogues in Bobruisk

Былая сінагога на Лібкнехце 59

Пад’ехаўшы да будынка па вуліцы Лібкнехта 59, мяне чакала лёгкае расчараванне. Замест старажытнай пабудовы перад вачыма паўстаў тыповы і безаблічны будынак з таннай газасілікатнай цэглы.

Былая сінагога на Лібкнехце 59, Бабруйск

Сінагога з’явілася на гэтым месцы напачатку 20-га стагоддзя. Будынак некалькі разоў мяняў уладальнікаў, а ў 1949 годзе савецкія ўлады канчаткова адабралі яго ў габрэяў Бабруйска. Перад былой сінагогай дабудавалі двухпавярховы корпус, які цалкам схаваў гістарычную забудову. На доўгія гады тут размясціўся Занальны Дзяржаўны Архіў.

Сінагога на Дзяржынскага 50

І яшчэ адна бабруйская сінагога амаль у самым цэнтры Бабруйска – на вуліцы Дзяржынскага. Пабудавана напрыканцы 19 стагоддзя, але як і большасць рэлігійных пабудоў за савецкі перыяд не выкарыстоўвалася па прызначэнні.

Сінагога на Дзяржынскага 50, Бабруйск

Першы час, пасля ліквідацыі сінагогі, тут знаходзілася турма міністэрства дзяржбяспекі. У далейшым тут адкрылі цэнтр турызму, а пасля рэканструкцыі цэнтр для моладзі “Бабрыня”.

Сінагогі ў Бабруйску

Былая сінагога па вуліцы Камсамольская 53

Апошняя, але можа адна з найцікавейшых бабруйскіх сінагог, знаходзілася па вуліцы Комсомольская.

Як выглядала сінагога на вуліцы Камсамольская ў Бабруйску
1932 год, крыніца: Беларусь Савецкая. – Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі

Як і ўсе астатнія сінагогі з гэтага спісу – была гвалтоўна зачынена. За часам СССР тут размясціўся мясцовы Дом культуры, які даволі доўга тут і функцыянаваў. Напрыканцы 90-ых будынак быў у заняпадзе і даволі доўга не выкарыстоўваўся.

Як выглядала сінагога на Камсамольскай у Бабруйску?
Так выглядала ўжо перабудаваная сінагога ў 1944 годзе (вуліца Адамаўская).

Пачаўся рамонт, па выніку якога ад архітэктуры і дэкору нічога не засталося. Цяпер сінагога на Камсамольскай 53 нагадвае непрыкметны склад, дзе гандлююць дзвярыма.

Былая сінагога Бабруйск

У Бабруйску абавязкова раю паглядзець на старыя фартыфікацыя і таксама ўнікальны будынак купчыхі Кацнэльсан.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь