Дом купчыхі Кацнельсон (ці часам пішуць – Кацнэльсан) – адна з самых яркіх цікавостак Бабруйска. Належаў ён паспяховай “бізнэс-лэдзі” Паі-Брайна Кацнельсон. Ёсць легенда, што яна звярнула на яго ўвагу, калі падарожнічала па Прыбалтыцы. Будынак вельмі спадабаўся жанчыне, і яна вырашыла набыць яго і нават перавезці ў Бабруйск. Такім чынам, у 1912 годзе ў горадзе з’явіўся гэты шыкоўны аднапавярховы будынак у стылі мадэрн з разьбянымі вокнамі, незвычайным дэкорам, вежамі і мансардай.

Шыкоўны асабняк купчыхі Кацнельсон у горадзе Бабруйск
2025 год
Незвычайны дом у Бабруйску
2020

Верагодна гэты будынак цалкам разабралі і ўжо пасля па частках перавозілі. Ці магчыма гэта? Імеварна так і адбылося. Паводле інфармацыі ў інтэрнэце, спадарыня Кацнельсон была забяспечанай і ў грошах не мела вялікіх абмежаванняў, таму здейсніць такую складаную авантуру магла сабе дазволіць.

Дом купчыхі Кацнельсон

Зялёны дом у Бабруйску

Гісторыя і для чаго выкарыстоўваўся “зялёны” дом у Бабруйску?

Сама Пая-Брайна Кацнельсон у асабняку не жыла, а здавала ў рэнт, з чаго атрымлівала даволі добры прыбытак. Такая практыка была вельмі распаўсюджана ў заможных грамадзян за тым часам.

Незвычайны дом у Бабруйску

Па чутках, некаторы час адным з кліентаў купчыхі была паліцэйская ўправа. Калі верыць старым паштоўкам, то такое было. Пасля рэвалюцыі, з 1918 года, тут размяшчаўся павятовы рэвалюцыйны камітэт, нават захавалася памятная таблічка, якую ўсталявілі ў 1958 годзе. Затым будынак прыстасавалі пад цэнтральную гарадскую бібліятэку імя Горкага, якая працавала ажно да 2014 года.

Дом купчыхі Кацнельсон у Бабруйску

Асабняк купчыхі Кацнельсон аднапавярховы, выкананы з дрэва. Мае круглую, даволі нетыповую, мансарду з мезанінам, і двума двухпавярховымі крыламі па баках, сам будынак у плане мае форму літары “Г”. Бакавыя вежы дадаткова маюць невялічкія мансарды, накрытыя шатрамі. Па сваёй архітэктуры будынак можна аднесці да стылю эклектыка з яркімі украпінамі мадэрна.

Дом купчыхі Кацнельсон

Дом купчыхі Кацнельсон Бабруйск

У снежні 2020 года гарадскімі ўладамі быў арганізаваны конкурс на набыццё гэтага будынка. Перамогу ў конкурсе атрымала рэкламнае агенцтва “Престиж”, якое выкарыстоўвае асноўную частку будынка пад офіс.

Дом купчыхі Кацнельсон у горадзе Бабруйск

Незвычайны дом купчыхі Кацнельсон у Бабруйску

Дом купчыхі Кацнельсон знаходзіцца на адной з цэнтральных вуліц Бабруйска – Інтэрнацыянальная, 25. Месца вельмі папулярнае як у турыстаў, так і ў мясцовых жыхароў.

Калі будзеце ў гэтых краях, то абавязкова трэба наведаць Бабруйскую крэпасць і былыя казармы.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь