Шклоў – цікавы і вельмі асаблівы горад, дзе акрамя класічных славутасцяў кшталту касцёла і царквы, ёсць і нетыповыя цікавосткі – напрыклад помнік агурку. Чаму шклаўчане вырашалі ўсталяваць помнік гэтай гародніне? Тут усё проста. Шклоў – лічыцца сталіцай агурковага промыслу, так, ведаю што за гэты тытул змагаецца і аграгародак Альшаны, і ўвесь Столінскі і Пінскі раён. Але жыхары Шклова будуць упарта і ўпэўнена казаць – што менавіта “Шклоў сталіца агуркоў!”.

Помнік агурку ў Шклове

Таксама мясцовыя абавязкова вам скажуць, што нават герб горада (вагі ці шалі) звязаны з гандлем і канешне агуркамі. Яшчэ ў Шклове святкуюць профільнае свята – “Дзень Агурка”, дарэчы, гэта адбываецца штогод, у жніўні, ажно з 2006 года.

Шклоў агурок

А вось сам помнік агурку з’явіўся ў 2007 годзе. Скульптура ўяўляе сабою фантастычнага персанажа з даволі філасофскім тварам. Зроблены гэты помнік з бронзы, а яго вага каля 300 кілаграмаў. Аўтарам шклоўскага агурка з’яўляецца скульптар – Андрэй Вераб’ёў. Думаю сёння можна казаць, што гэтая цікавостка стала адным з сімвалаў горада і нават дзесьці ўвайшла ў мясцовы фальклор. Ёсць міні легенда, што трэба пацерці кішэню агурка, каб забяспечыць сабе фінансавы дабрабыт.

Агурок Шклоў

Помнік знаходзіцца каля Дома культуры, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У Шклове будзе таксама цікава паглядзець будынак ратушы, габрэйскія могілкі з унікальным бісхаймам і месца дзе калісьці стаяў замак.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь