Жоўтагаловы каралёк (Regulus regulus) – самая маленькая птушка Беларусі і Еўропы ў цэлым. Памер каралька, складаюць усяго толькі 8,5-9,5 сантыметраў пры размаху крылаў 13,5-15,5 сантыметраў. Уражвае, праўда? Гэтую незвычайную птушачку часам нават называюць так званым “каралём птушак” з-за залацістай палоскі на галаве якая так нагадвае карону.

Птушка Жоўтагаловы каралёк

Птушкі Беларусі: Жоўтагаловы каралёк

У самцоў і самак верхняя частка цела аліўкава-зялёная, а ніжняя – бледнаватая. Адметная рыса каралька – жоўтая або аранжавая палоска на галаве, апраўленая чорнымі бакамі. Самцы маюць больш яркую паласу, часта з аранжавым адценнем па цэнтры. Таксама ў гэтых птушак чорная, але малюсенькая, дзюба і вялікія круглыя ​​вочы, якія надаюць птушцы выразны і мілы выгляд.

Птушкі Беларусі - Жоўтагаловы каралёк

Птушкі Беларусі: Жоўтагалавы каралёк

Жоўтагаловы каралёк сустракаецца па ўсёй Еўропе, уключаючы Беларусь, Паўночнай Афрыцы і Азіі, а таксама прадстаўлены ў Вялікабрытаніі, Скандынавіі, Расіі і Кітаі. У асноўным птушкі аддаюць перавагу хваёвым лясам, асабліва іх прывабліваюць ельнікі і піхтавыя гаі, але таксама каралькоў можна ўбачыць у змешаных лясах і нават гарадскіх парках. Паўночныя папуляцыі каралька звычайна мігруюць на поўдзень зімой, а паўднёвыя застаюцца аселымі. У Беларусі птушка добра назіраецца ў зімовы перыяд, а большая частка папуляцыі застаецца на тэрыторыі краіны ўвесь год. У моцныя маразы  жоўтагаловыя каралькі аб’ядноўваюцца ў невялічкія зграі, што дапамагае ім сагравацца і знаходзіць ежу.

Жаўтагаловы каралёк - апісанне

Малюсенькая птушачка вядомая сваёй рухомасцю, энергічным характарам і звонкімі крыкамі (спевамі). Каралёк амаль ніколі не сядзіць на месцы, пырхае і хутка скача па галінках, таму зрабіць з ім добрае фота ці паздымаць на відэа – задача амаль невыканальная.

Жаўтагаловы каралёк

Як выглядае і апісанне птушкі жоўтагаловага каролька

Жоўтагаловы каралёк не занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, бо яго колькасць стабільная.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь