Усходняя частка Беларусі, а менавіта Віцебская вобласць, асабліва багатая (ці бедная?) на занядбаныя ці разбураныя храмы. Адзін з такіх прыкладаў – Мікалаеўская царква ў вёсцы Слабодка, што ў Бешанковіцкім раёне.


Гэты храм, як мяркуецца, быў збудаваны ў другой палове 19 стагоддзя. Аднак сустракаецца і пазнейшы варыянт – пачатак 20 стагоддзя.


Дамінантную кампазіцыйную частку архітэктуры гэтай царква забірае на сябе шмат’ярусная вежа з драўляным купалам.

Але на жаль, цыбульная глаўка з кожным годам усё мацней нахіляецца і быццам бы вось-вось рухне ўніз

Паабапал ад царквы кампактныя рызніцы, сцены ўпрыгожаны пілястрам і арачнымі карнізамі над вокнамі. Да асноўнага аб’ёму будынка прыбудаваны невялікі порцік на дзвюх калонах.

Агулам архітэктуру будынка можна адзначыць як рэтраспектыўна-рускі стыль.

Гэты храм, як і многія падобныя, прыйшоў у заняпад пасля Другой сусветнай вайны, а адсутнасць вернікаў і сродкаў для ўтрымання толькі пагоршылі сітуацыю. Яшчэ адна цікавая асаблівасць руін у Слабодцы – гэта месцазнаходжанне. Літаральна за некалькі кіламетраў ад вёскі знаходзіцца царква Раства Багародзіцы, з вельмі падобнай гісторыяй. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі Беларусі на мапе:
Недалёка ад гэтых мясцін можна паглядзець рэшткі сядзібы Цеханавецкіх у Бачэйкаве.








