У Беларусі можна ўбачыць дзіўную і вемльмі прыгожую птушку з так званымі “вушкамі” – гэта вушастая ці як яшчэ кажуць вушатая сава. Яе маса каля 330 грамаў, мае даволі складаную афарбоўку: ніз – іржавата-жоўты з прадаўгаватымі плямамі, верх – бураваты з цёмна-мармуровым малюнкам.
Вылучаецца і лёгка пазнаецца гэтая птушка як раз тым, што на галаве ў яе доўгія пучкі пёраў, што нагадваюць вушы.
Вушастая сава для Беларусі лічыцца звычайнай птушкай, якую можна сустрэць амаль па ўсёй краіне. Селіцца ў лясах, пералесках, гаях і нават гарадскіх парках.
Асноўны раціён – палёўкі, як і многія іншыя совы, Asio otus актыўна ўначы. Цікавы факт, што вушатая сава не будуе гнёзд і звычайны займае старыя гнёзды другіх птушак (сарок, крумкачовых).
Голас у гэтай савы можна пазнаць адразу, ён не самы меладычны і прыемны, хутчэй нагадвае дзіцячы лямант.