3 гучных фестываля, больш за 100 унікальных страў, 50 удзельнікаў фудкорта, 20+ зон актывацый і шмат другога – усё гэта шосты сезон вялікага гарадскога пікніка Vulitsa Ezha 2021!
Што: гарадскі пікнік Vulitsa Ezha
Калі: 5 – 6 чэрвеня; 10 – 11 лiпеня; 21 – 22 жніўня
Час правядзення: 12.00 – 22.00
Дзе: Батанічны сад
Кошт: білеты – 10 – 12 BYN
Абанемент на сезон: 50 BYN
Дзецям да 12 гадоў уваход вольны
0+
Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha вяртаецца ў Мінск і зноў гатовы радаваць гараджан найсмачнейшымі стравамі, унікальнымі лакацыямі з забавамі сярод блізкіх і сяброў, а таксама моцным музычным лайн-апам. Цэлых 3 самых яркіх фестываля гэтага лета пройдуць на ўтульнай пляцоўцы – у Батанічным садзе. Першае мерапрыемства новага сезону запланавана ўжо на 5-6 чэрвеня, квіткі можна знайсці на сайце vulitsaezha.by.
Арганізатары Vulitsa Ezha доўга рыхтаваліся і ўлетку 2021-ага вернуць гораду той самы вялікі гарадскі пікнік са спецыяльным меню, разнастайнасцю ўнікальных страў, утульным адпачынкам пад адкрытым небам і лямпавай атмасферай, па якой усе ўжо паспелі засумаваць.
“Мы вельмі рады магчымасці вярнуцца і падарыць гараджанам пляцоўку ідэальнага летняга адпачынку. За 6 гадоў Vulitsa Ezha стала праектам пра горад, які мы любім, і пра людзей, якія робяць яго ярчэй і цікавей. Гэта ўжо не проста фестываль, а цэлая суполка аднадумцаў, дзе збіраюцца лепшыя стрыт-фуд праекты, топавыя шэф-кухары, гастраэнтузіясты і фермеры “, – кажуць арганізатары гарадскога пікніка
Кожны з наведвальнікаў фэсту можа адзначыць улюбеную страву ад любога ўдзельніка фуд-корта, аддаўшы за яго свой голас у рамках прэміі Ezha Awards. “У нас ёсць пастаянныя ўдзельнікі, вельмі папулярныя сёння і паспяховыя ў сваёй справе, якія атрымалі старт менавіта на Vulitsa Ezha”, – каментуюць арганізатары.
Не дадуць гасцям засумаваць больш за 20-ць забаўляльных зон, якія можна будзе знайсці на гарадскім пікніку Vulitsa Ezha. Сярод іх – вялікая лакацыя з вырабамі дызайнераў і рамеснікаў, пастаянны праект “Кулінарная школа”, дзе гасцей фестывалю разам з шэф-паварамі вучаць гатаваць смачныя стравы медыяперсоны, Local Food Market c эка-прадукцыяй ад топавых фермераў, кінатэатр пад адкрытым небам, асобная барная зона з крафтавым півам, летнімі кактэйлямі і віннымі дэгустацыямі, бьюці-корнер з рознымі майстар-класамі, лекторый з мноствам цікавых тэм ад спікераў і шмат іншага.
Больш за 40% гасцей гарадского пікніка Vulitsa Ezha прыходзяць з дзецьмі, таму асаблівую ўвагу арганізатары аддалі зоне для сямейнага адпачынку. На яе тэрыторыі знаходзяцца крутая Kids-зона 0+, атракцыёны, горкі, роставыя лялькі. Маленькім гасцям даступныя шоў-праграма ад аніматараў і нават спецыяльнае дзіцячае меню, а бацькам – кансультацыі профільных спецыялістаў. Дарэчы, уваход да 12 гадоў на фестываль свабодны ў суправаджэнні дарослых.
Не забыліся і пра меламанаў: з кожным сезонам музычны лайн-ап Vulitsa Ezha мацнее і гучнее. На галоўнай сцэне ў розны час выступалі Найк Барзоў, Валянцін Стрыкала, Мая Мішэль, Nizkiz, Cream Soda і многія іншыя. Гэтым летам на тэрыторыі фестывалю размесцяцца галоўная сцэна з хэдлайнерамі і летняя з дыджэямі. Лайн-ап новага сезона арганізатары абвесцяць пазней.
Продаж квіткоў на фестываль ў гэтым годзе зрабілі зручней, а пры пакупцы анлайн кошт застаўся ранейшым – 10 BYN. Разавы квіток ў дзень фестывалю будзе каштаваць 12 BYN. Таксама прыемным бонусам для пастаянных наведвальнікаў гарадскога пікніка Vulitsa Ezha стане магчымасць набыць сезонныя абанементы на 6 дзён (3 фестываля). Такая персанальная картка з унікальным дызайнам і правам асобнай чаргі будзе каштаваць 50 BYN.
Vulitsa Ezha заўсёды клапоціцца пра сваіх гасцей. Асноўная задача арганізатараў – зрабіць гарадскі пікнік не толькі прыемным, але і бяспечным. Для гэтага прадугледжаны меры па выкананні сацыяльнага дыстанцыявання ў гасцявых зонах на фуд-корце і іншых лакацыях, а таксама дадаткова ўстаноўлены зоны з антысептыкам. Увесь персанал на мерапрыемстве будзе працаваць ў масках і пальчатках.