Галоўная цікавостка ў Тарнова – былая сядзіба Маўрасаў з багатай гісторыяй і цікавым лёсам, але і акрамя сядзібнага дома ёсць што паглядзець – напрылкад захаваўся даволі незвычайны млын. Знаходзіцца гэты незвычайны будынак за мастком, ледзь наводдаль ад жылых пабудоў.


Па сваёй форме млынок хутчэй нагадвае пахавальню ці нейкі дзіўны свіран. Аднак калі падысці бліжэй, то пачынаеш разумець, што прызначэнне тут зусім іншае – гаспадарчае ці прамысловае.

Млын быў узведзены напрыканцы 19 стагоддзя з бутавага каменя ў даволі нетыповай архітэктурнай форме.

Драўляны дах і лопасці згарэлі яшчэ ў 90-ых. Каб абараніць пабудову ад разбурэння, яе накрылі бляшаным купалам, а ўваход і акенцы заклалі.

Унутры яшчэ захаваліся папярочныя перакрыцці.

Калі ад вятрака глядзець у бок ракі Дзітва, то можна разгледзець касцёл у вёсцы Белагруда, куды таксама раю зазірнуць.

Ніжэй размяшчэнне гэтай незвычайнай вежы на мапе:
Калі будзеце ў гэтых краях, то абавязкова сплануйце заехаць у Ліду.





