Галоўная цікавостка ў Тарнова – былая сядзіба Маўрасаў з багатай гісторыяй і цікавым лёсам, але і акрамя сядзібнага дома ёсць што паглядзець – напрылкад захаваўся даволі незвычайны млын. Знаходзіцца гэты незвычайны будынак за мастком, ледзь наводдаль ад жылых пабудоў.

Тарнова Млын

Незвычайны ветраны млын у Тарнова

Па сваёй форме млынок хутчэй нагадвае пахавальню ці нейкі дзіўны свіран. Аднак калі падысці бліжэй, то пачынаеш разумець, што прызначэнне тут зусім іншае – гаспадарчае ці прамысловае.

Вятрак у Тарнова

Млын быў узведзены напрыканцы 19 стагоддзя з бутавага каменя ў даволі нетыповай архітэктурнай форме.

Разваліны ў Тарнова, Лідскі раён

Драўляны дах і лопасці згарэлі яшчэ ў 90-ых. Каб абараніць пабудову ад разбурэння, яе накрылі бляшаным купалам, а ўваход і акенцы заклалі.

Незвычайныя месцы Беларусі - вёска Тарнова

Унутры яшчэ захаваліся папярочныя перакрыцці.

Млын у Тарнова

Калі ад вятрака глядзець у бок ракі Дзітва, то можна разгледзець касцёл у вёсцы Белагруда, куды таксама раю зазірнуць.

Разваліны ў Тарнава

Ніжэй размяшчэнне гэтай незвычайнай вежы на мапе:

Калі будзеце ў гэтых краях, то абавязкова сплануйце заехаць у Ліду.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь