Асіповічы дакладна складана назваць папулярным турыстычным напрамкам у Беларусі. Горад досыць малады, а першапачаткова і навокал толькі чыгуначная станцыя Лібава-Роменскай чыгункі. Статус горада, Асіповічам надалі 15 ліпеня 1935 года, але цікавосткі і славутасці тут усё адно можна адшукаць. Так у Асіповічах можна паглядзець старую драўляную Крыжаўзвіжанскую царкву, радавую забудову першай паловы 20 стагоддзя, асабняк “Жукава”, ну і зразумела розную чыгуначную спадчыну, дзе асабліва вылучаецца воданапорная вежа, якую перабудоўваюць у нейкі дзіўны замак.

Месіцца гэты аб’ект ў сцен вакзала, дзе калісьці і пачыналася гісторыя горада.


Сама вежа досыць тыповая, збудаваная ў 1948 годзе з чырвонай цэглы. Раней такія збудавання можна было ўбачыць па ўсёй краіне, але большасць з іх сваю прамую функцыю даўно ўжо не выконваюць, таму іхняй стан часам даволі кепскі.


Лёс вежы ў Асіповічах моцна адрозніваецца, тутака вырашалі будынак перарабіць пад штосьці новае. Агулам інфармацыі пра перабудову вежы няшмат, але знайшоў, што займаецца гэтым мясцовая бізнес-лэдзі Наталля Пахоменко. Па ейным плане, у “асіповіцкім замку” з’явіцца кафэ і розныя крамы. На жаль, будаўнічыя работы вядуцца даволі павольна, а дата ўводу аб’екта ў эксплуатацыю невядома. Нягледзячы на гэта, вежа ўсё адно чымсьці прываблівае, як мінімум сваёй дзіўнай архітэктурай.


Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:
У гэтым краі будзе таксама цікава заехаць у места Свіслач, паглядзець на старадаўняе замчышча і рэшткі сінагогі.








