Грыцук вялікі (таксама – Вераценнік вялікі) – гэта даволі буйная, але пры гэтым грацыёзная птушка з доўгімі нагамі і прамой дзюбай. Гэты кулік занесены ў Чырвоную кнігу РБ і ахоўваецца законам, сам від мае статус блізкага да пераходу ў групу пагражальных. У Беларусі птушка рэдкая, звычайна яе можна заўважыць пад час міграцыі. Сустракаецца пераважна на вільготных лугах, нізінных балотах і мелкаводдзі.

Як выглядае Грыцук Вялікі?

Даўжыня цела ў Limosa limosa каля 40–47 сантыметраў, размах крылаў складае прыкладна 70–82 сантыметра. Адметная рыса – дзюба, яна доўгая, прамая з злёгку загнутым канцом, звычайна ружова-аранжавая з цёмным кончыкам.

Black-tailed godwit

У шлюбным уборы ў гэтай птушцы ярка-рудае (ці нават аранжавае) брушка і шыя, на целе прыкметныя цёмныя палосы. Пасля шлюбнага сезону Вялікі Грыцук зменьвае колеры на больш простыя: шэра-карычневая спіна і белы жывот. Крылы ў гэтага куліка доўгія, з кантраснай белай паласой. Таксама вельмі прыкметны белы хвасток з выразнай чорнай паласой, якая добра бачна ў палёце.

Чырвонакніжныя птушкі Беларусі

Жыццёвы цыкл Вялікага Грыцука складае да 20 гадоў (у сярэднім каля 10), але ў 2025 годзе ў Беларусі была зафіксавана асобіна ўзрост якой перавышаў адзнаку 20.

Птушкі Беларусі: Вялікі Грыцук

Вераценнік займаецца пошукам ежы актыўна прабірае глебу дзюбай, часцей у вадзе ці ля берагу. Харчуецца дробнымі беспазваночнымі (гэта розныя чарвякі, лічынкі, казуркі, ракападобныя). Вялікі Грыцук добра заўважны ў палёце. Рух у птушкі моцны, хуткі, з частымі крыкамі. Голас гучны, рытмічны, штосьці кшталту “віт-віт” або “века-века”.

Птушкі Беларусі

Сусветная папуляцыя ацэньваецца прыкладна ў 614 000–809 000 асобін, у Еўропе: 102 000–149 000 пар. Агулам у Еўрапейскай частцы (у тым ліку ў Беларусі) назіраецца паступовае памяншэнне колькасці (прыблізна на 20–29 % за тры пакаленні). Вясной птушкі пачынаюць павяртацца, ці ляцець транзітам, звычайна гэта адбываецца ў сакавіку–красавіку.

Вялікі Грыцук (Веретенник большой)

Восеньскі адлёт – у чэрвені–верасні. Некаторыя групы кулікоў ляцяць тысячы кіламетраў без прыпынкаў. Даволі цікава, што маладыя грыцукі мігруюць самастойна, без суправаджэння бацькоў. Яны кіруюцца толькі ўнутраным інстынктам, каб трапіць у правільнае месца зімоўкі.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь