Варапаева (па-руску Воропаево) – гэта досыць старое мястэчка ў Пастаўскім раёне, Віцебскай вобласці. Першыя згадкі адносяцца да 16 стагоддзя і звязваюць Варапаева з нейкім Станіславам Варапаям. Магчыма спачатку так і называўся гэта населены пункт – “Станіслава Варапая”, а мо ім наўпрост валодаў той самы Варапай, як было па праўдзе ўжо ніхто і не ведае. Сярод цікавостак тутака можна вылучыць наступнае: спадчына Пшаздзецкіх у выглядзе некаторых гаспадарчых забудоў і парка, чыгуначная станцыя, радавая забудова, царква, касцёл і будынак млынка.

Варапаева (Воропаево)

За сваю гісторыю Варапаева належала не толькі Станіславу Варапаю, а яшчэ Бяганскім, вядомаму дзеячу – Антонію Тызенгаўзу, але лічыцца што найбольшы ўнёсак у развіццё мястэчка зрабілі прадстаўнікі роду Пшаздзецкіх. Лепшым напамінам а часах Пшаздзецкіх сёння служыць будынак былой графскай адміністрацыі (у некаторых крыніцах згадваецца як дом кіраўніка Куркузовіча). Што цікава, пабудова чымсьці нагадвае палац Пшаздзецкіх, які на жаль, да нашых дзён не ацалеў.

Варапаева Дом кіраўніка Куркузовіча

Варапаева старыя здымкі
Страчаны палац Пшаздзецкіх – 30-ыя гады

Будынкі маюць файную архітэктуру, якую можна аднесці да закапанскага стылю, які быў папулярны пад час Міжваеннай Польшы.

Сядзіба Варапаева

Сярод радавой забудовы вылучаецца цікавы будынак памешчыка Ражноўскага. Пра які нават ёсць файны факт. Гісторыя такая, граф Пшаздзецкі не дазваляў мясцовым будаваць вышэй за 2 паверхі, бо ягоны палац як раз такі быў двухпавярховы, але для Ржаноўскага зрабіў выключэння, бо той прадаваў газу, якая на той момант была ой як патрэбна ў Варапаева.

Палац Пшаздзецкіх у Варапаева

Сумны факт аб гэтым будынку ў тым, што ў пасляваенныя гады, у гэтай пабудове знаходзілася турма НКУС.

Цалкам імаверна, што калі б у 1897 годзе праз Варапаева не праклалі чыгунку, населены пункт так бы і заставаўся невялічкім мястэчкам.

Варапаева старое фота
1936 год

Напрыканцы 19 стагоддзя зрабілі першы напрамак на Глыбокае, а затым ужо другую частку чыгункі – лінію Варапаева-Друя, яе адкрылі ў 1932 годзе.

Варапаева чыгуначная станцыя

Ёсць у Варапаева і вось такая царква Уваскрэсення Хрыстова, збудаваная з дрэва, напачатку 20 стагоддзя. Да нядаўняй рэканструкцыі, гэты храм вылучаўся вялізнымі і крыху дзіўнаватымі цыбульнымі купаламі.

Варапаева царква

А вось стары драўляны касцёл, які дарэчы перавезлі з Дунілавічаў у 1930 годзе, не захаваўся, яго зруйнавалі ў 1959 годзе. Новы каталіцкі храм у Варапаева збудавалі ў 1997 годзе пад тытулам Святога Міхаіла Арханёла. Ініцыятарам будаўніцтва выступіў вядомы ксёндз з Мосара – Юозас Булька.

Касцёл Варапаева
Той самы драўляны касцёл з Дунілавічаў, які перавезлі ў Варапаева, фота прыблізна 1900 года, крыніца: Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча

Безумоўна ў Варапаева будзе цікава прагуляцца па старым парку Пшаздзецкіх, паглядзець брамы, масток, рэшткі лядоўні. Яшчэ адным цікавым фактам можна адзначыць, што ў Варапаева працаваў выбітны беларускі аграном-селекцыянер Іван Сікора.

Варапаева - што паглядзець?

Ніжэй кропка з месцам дзе стаіць сядзібная брама:

Калі будзеце ў гэтых мясцінах, раю заехаць паглядзець на шыкоўны Лучайскі касцёл Святога Тадэвуша.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь