Калі вы сабраліся паехаць у Турцыю на адпачынак і вам не хочацца рызыкаваць з Роўмінгам, тады як варыянт можна замовіць турэцкую  5G eSIM па вельмі прымальнаму кошту. Чаму гэта зручна? Няма неабходнасці шукаць мясцовую SIM-карту. QR-код захоўваецца ў вашым смартфоне – актывуйце інтэрнэт у патрэбны момант, нават у аэрапорце ці ў дарозе. 5G-канал гарантуе высокую хуткасць для прагляду відэа, сацыяльных сетак і сёрфінгу. Усё вельмі проста: “пакупка – актывацыя – інтэрнат” працэс надзвычай нескладаны і хуткі.

Інтэрнэт для вандроўнікаў у Турцыі

Якая цана на такую eSIM?

Усё будзе залежыць ад таго на колькі дзён вам патрэбна сім карта і колькі інтэрнэт трафіку плануеце спажываць. Так напрыклад esim 500 MB/дзень на максімальнай хуткасці 5G/4G будзе каштаваць 0.30$, а 5GB/дзень – 2,27$. Кожныя 24 гадзіны лічацца як адзін дзень, так калі актываваць 3-дзённы пакет 1 кастрычніка ў 10:00, ён скончыцца 4 кастрычніка ў 09:59. Сам тарыф актывуецца толькі пасля прыбыцця ў Турцыю і запуску eSIM на смартфоне.

Turkey 5G eSIM - Mobile Internet for Travelers

Як набыць Turkey eSIM 5G?

Перайдзіце на старонку паслуг на Trip, націсніце “Select package”, каб адкрыць выпадаючае меню з усімі даступнымі опцыямі (тэрмін + аб’ём дадзеных). Абярыце ў меню патрэбны варыянт і тады ўбачыце дакладны кошт кожнага пакету.

Як альтэрнатыва можна набыць фізічную sim у мясцовых аператараў кшталту: Turkcell, Vodafone, Türk Telekom. У іх могуць быць нават больш танныя пакеты з вялікімі аб’ёмамі (напрыклад, 20-30 GB на месяц). Але такую SIM трэба будзе купляць у салонах або ў аэрапорце.

Яшчэ можна скарыстацца Drimsim. Гэта інтэрнэт-паслуга для падарожнікаў, якая дае доступ да мабільнага інтэрнэту ў больш за 190 краінах свету, без абаненцкай платы і збораў, але даволі дорага.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь