Гістарычны цэнтр пасёлка Ружаны сапраўды багаты на славутасці і цікавосткі, тут акрамя сінагогі і былога манастыра базыльянаў знаходзіцца ўнікальны касцёл Святой Троіцы.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах
фота 2020 года

Першапачатковы варыянт храма закладвалі яшчэ пры Льве Сапегі напрыканцы 16 стагоддзі. Аднак драўляны касцёл прастаяў нядоўга і ўжо ў 1615 годзе прыступілі да будаўніцтва каменнага будынка.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах
здымак 2025 года

У 1768 годзе касцёл у Ружанах даволі значна пашырылі, так з паўночнага боку дабудавалі капліцу Святога Крыжа.

Ружаны, Беларусь

Праз дзесяцігоддзе ўзведзена сіметрычная капліца з паўднёвага боку. У гэты ж перыяд саксонскі архітэктар Ян Самуэль Бекер пачынае перабудоўваць Траецкі касцёл у больш класічнай стылістыцы.

Ружаны касцёл

Траецкі касцёл у Ружнах, Беларусь

У гэты перыяд таксама зроблены звонку заходні партал, унутры былі апрацаваны сцены пілястрамі і карнізамі дарычнага ордара, размаляваны хоры, бакавыя алтары, амбон.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы ў Ружанах

Касцёл у Ружанах

Наступныя змены ў архітэктуры ружанскага касцёла адбыліся ў 1850 годзе, а потым і ў 1891 годзе.

Касцёл Траецкі ў Ружанах

Галоўная дамінанта касцёла – высокая чатырох’ярусная вежа са шпілем. Фасад храма строгі, найбольш яркая дэталь – гэта партал уваходу, упрыгожаны дэкаратыўным порцікам і фальш-калонамі. Храм мураваны, 1-нефавы з паўкруглай апсідай. Сцены нефа знадворку мацаваны контрфорсамі, паміж якімі аконныя праёмы з арачнымі завяршэннямі.

Ружаны касцёл

Уваход з вежы ў неф аздоблены парталам у стылі позняга рэнесансу.

Ружаны славутасці

Цікавая і брама Траецкага касцёла, выдзеленая барочнымі нішамі.

Брама касцёла ў Ружанах

У інтэр’еры над уваходам — хоры на крыжападобных у плане слупах з разнымі кранштэйнамі, агароджаны балясамі.

Ружаны арган

У апсідзе 2-калонны галоўнага алтара са штучнага мармуру, па баках яго 2 калоны, завершаныя раскаркаваным лучковым франтонам, на якім змешчаны выявы анёлаў і аздоблены гербам Сапегаў. Абапал калон – драўляныя паліхромныя выявы святых Пятра і Паўла.

Ружанская капліца

Ружанскі касцёл не закрываўся нават за савецкім часам. Як і раней тут працягваюць служыць манахі ордэна дамініканаў.

Ружаны касцёл унутры

Знайсці касцёл будзе проста, адпраўляйцеся ў цэнтр гарадскога пасёлка, на скрыжаванні вуліц Савецкая і Чырвонаармейская.

У Ружанах абавязкова наведайце палац Сапегаў.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь