З суботы на нядзелю 18-19 чэрвеня прайшоў Оpen – air на Купалле “Свята Сонца” на пляцоўцы пры Музейным комплексе старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій “Дудуткі“. Як ужо і анансавалі, фэст прысвечаны галоўнаму святу лета Купаллю.
Свята пачалося ў суботу з 11.00. Побач з комплексам быў размешчаны палатачны лагер, дзе месца хапала ўсім.
На тэрыторыі фэсту дзейнічаў скаладром, куды змог залезці не кожны, але ж з дапамогай дасведчаных спецыялістаў і страхоўкі, змаглі нават дзеці.
Рабяты з Archery club зрабілі добры спот, дзе ўсе жадаючыя маглі паспрабаваць сябе ў стральбе з лука, а таксама прэзентавалі зусім новы праэкт Arrow Fight – гэта як страйкбол, пэйнтбол альбо лазэртаг, толькі з лукам і стрэламі.
Два дні працавала шмат разнастайных спотаў актыўнасці: можна было пафехтаваць, пакатацца конна або ў брычцы, пагуляць у настольныя гульні, пазмагацца на пляцоўцы Battlegaming Heroes, працаваў лазерны цір, каманды маглі сысціся ў лазертаг бітве і многае іншае! Жадаючыя экстрыму, змаглі палётаць над Дудуткамі на самалёце і паветраных шарах!
Выступы фолк-метал музыкаў пачаліся з 15 гадзін у суботу і працягваліся аж да чатырох гадзін утра нядзелі. Трэба канечне вызначыць выступы такіх гуртоў як IRDORATH (BY), PAWA (BY), TEUFELSTANZ (RU), FRAM (UA), РОКАШ (BY), FORODWAITH (BY), SONTSEVOROT (BY), TERRAKOD (BY), INSPIRIA (BY), FABIANT (BY), WHISKEY BAR (BY), KETRI (BY). Настрой быў вельмі бадзёры і не гледзячы на спякоту, людзі танчылі як мае быць! Не абыйшлося без накладак – недзе каля палуначы знікла электрычнасць, але ж дзякуючы намаганням тэхнікаў – усё было выправлена і open-air працягнуўся. Можа гэта купальская магія?
Вельмі цікава было назіраць інсцэніроўку пакарання ў сярэднявеччы каля намёта інквізітараў.
Па словах арганізатара Аляксандра (Экстрым тэатр Берсерк) фэст плануецца рабіць і далей. Рэдакцыя блога poshyk.info выказвае падзяку арганізатарам і ўсім удзельнікам фэсту, а таксама жадаем каб “Свята Сонца” не скончылася ніколі!
На прошедших выходных состоялся замечательный фестиваль Свята Сонца! Подробнее у нас на сайте #poshyk_info #святасонца2016 #святасонца #минск #дудутки #эхоземли #dudutki #teufelstanz #купалле #fram #svyatasontsa #belarus #instavideo #minskgram #traveling #history #путешествия #музыка #folk #pagan
Если вам понравился отчет материала Open-air на Купалле Свята Сонца фото, то также рекомендуем:
Haters gonna hate, фото с Tattoo Fest 2016
Бал роботов Минск 2016
автор: ababievamatskevich
перепечатка и публикация с разрешения poshyk.info