Таўкачэвічы – гэта адна са шматлікіх вёсак на тэрыторыі Беларусі, дзе калісьці даўно быў шляхецкі маёнтак. Памяць пра тое мінулае ў Таўкачэвічах захоўвае магутны будынак свірана, які быў збудаваны пры Грабоўскіх, а таксама частка гаспадарчых пабудоў канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя, ну і рэшткі пейзажнага парка.

Сядзіба Грабоўскіх у Таўкачэвічах

Сядзіба Грабоўскіх у Таўкачэвічах

Што цікава, само мястэчка Таўкачэвічы вядома ў гісторыі з сярэдзіны 16 стагоддзі. І ўжо ў тыя далёкія часы ўсплывае прозвішча Грабоўскіх. Праўда вёску і свае ўладанні яны тады дзялілі з Радзівіламі. У далейшым невялічкі фальварак пераходзіў ад адных уласнікаў да іншых, у спісе гучных уладальнікаў сустракаюцца: Быхаўцы, Завішы, Рэйтаны, Плятэры і зноў такі Грабоўскія (пачатак 19 стагоддзя).

Таўкачэвічы

Сядзіба ў Таўкачэвічах была драўляная (магчыма з часам перабудавана з каменю, ніякай дакладнай інфармацыі на гэты конт не знайшоў), на жаль не захаваліся здымкі старога дома, але верагодна ён адказваў стандартам класічнай сядзібнай архітэктуры таго часу. Таксама ў Грабоўскіх была фамільная капліца, знаходзілася на ўскрайку маёнтка, адзнаку з яе месцазнаходжаннем можна злёгку знайсці на старых мапах.

Помнік у Таўкачэвічах

А вось пра свіран факты даволі супярэчлівыя. Відаць што будынак стары, але вось наколькі – сказаць складана. Ёсць нават смелая здагадка, што пабудова адносіцца да канца 18 стагоддзя (мне здаецца гэта малаверагодным).

Таўкачэвічы Беларусь

Што вядома дакладна – так гэта тое, што свіран грунтоўна рэканструяваў у 1912 годзе апошні ўладальнік Таўкачэвічаў, – Аляксандр Грабоўскі. Як пацвярджэнне, над уваходам засталіся гэтыя памятныя лічбы.

Таўкачэвічы Грабоўскіх

Пабудова цагляная, тынкаваная і дэкарыраваная дробным каменем. У мурах сустракаюцца ўстаўкі буйных бутавых валуноў і нават млынавага круга (жорнаў).

Цікавыя сядзібы Беларусі

На тэрыторыі гаспадарчага двара сёння захоўваецца розная тэхніка, некаторыя экзэмпляры сапраўдныя прамысловыя помнікі часоў ФРГ.

Закінуты станок

Горш ідуць справы з будынкам стайні, які хутка руйнуецца пад уплывам прыродных фактараў.

Таўкачэвічы сядзіба

Закінутыя месцы Беларусі

Ніжэй кропка з размяшчэннем свірана Грабоўскіх на мапе:

Недалёка ад гэтых мясцін можна паглядзець бровар у вёсцы Шыманаў Кут.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь