Пескі – гэта аграгарадок Гродзенскай вобласці, які размешчаны на скрыжаванні дзвюх дарог: Шчучын-Ваўкавыск і Масты-Зэльва. Галоўная славутасць, дзеля якой у асноўным сюды і заязджаюць турысты, – неагатычны касцёл Маці Божай Ружанцовай.
Каталіцкі храм у Песках сапраўды вылучаецца і здалёк нечым нагадвае невялічкі замак ці перабудаваную сядзібу.
Гэта храм пабудавалі ў 1903 годзе па даволі цікаваму праекту інжынера Даніева (па іншых звестках у 1915 годзе). Касцёл выкананы ў стылі неаготыка з буйных валуноў і цэглы, будаваўся на месцы драўлянага храма які стаяў тут з часоў Вацлава Красіцкага (уладар мястэчка Пескі ў сярэдзіне 19 стагоддзя).
Пасля завяршэння Другой сусветнай вайны, касцёл у Песках быў зачынены і аддадзены пад склад збожжасховішча. За гэты час моцна пацярпела вежа касцёла, якую адновяць толькі ў 1991 годзе (сам храм павярнулі вернікам у 1989).
Калі будзеце ў Песках, звярніце ўвагу і на драўляны крыж перад уваходам у храм Маці Божай Ружанцовай, яго ўсталявалі напрыканцы 90-ых, дарэчы на ім можна заўважыць адзнакі місіі рэдэмптарыстаў і манахаў-францысканцаў.
Яшчэ адзін стары аб’ект на тэрыторыі касцёла, гэта памятны магільны камень нямецкаму салдату, часоў Першай сусветнай вайны.
Храм у Песках мае тры нефа, адну невялічкую вежу-званіцу, дзе дарэчы вісіць звон 1780 года, які стаяў яшчэ ў старым касцёле.
Акрамя касцёла Маці Божай Ружанцовай у Песках ёсць і класічная царква-мураўёка. Падобныя храмы актыўна будаваліся пасля 1863 года па ўсёй краіне, не выключэннем сталі і Пескі. Тутака, у 1870 годзе, як раз і скончылі будаўніцтва царквы свяціцеля Мікалая Цудатворца.
Пескі мемарыяльная калона
Акрамя касцёла і царквы ў Песках ёсць і старая мемарыяльная калона. Гэты помнік знаходзіцца на мясцовых могілках, крыху бліжэй да лесу. На жаль, вядома пра гэтую каломну зусім няшмат, можа яе збудавалі ў гонар прыняцця прыняцця Канстытуцыі 1791 года. За тым часам падобных збудаванняў з’явілася больш за 300 па ўсёй тэррыторыі нашай краіны.
Яшчэ адзін варыянт, што калона з’яўляецца своеасаблівым помнікам уладарам мястэчка Пескі. Можа Пуслоўскім, якія валодалі Пескамі з 1845 года, ці Аскеркам, тыя гаспадарылі тутака яшчэ ў 18 стагоддзі. Сама калона выканана з чырвонай цэглы. Побач з ёю захаваўся і пілон ад былой брамы.
Таксама ў Песках можна ўбачыць каменны свіран, – гэта дарэчы тое што захавалася ад былой гаспадаркі Пуслоўскіх.
Калісьці ў мястэчку Пескі стаяла і вялікая драўляная сінагога, збудаваная ў другой палове 18 стагоддзі. На жаль да нашых дзён яна не захавалася, але ёсць стары здымак з яе выявай:

У пачатку 20 стагоддзя, Пескі належалі Уладзіславу Пуслоўскаму, пры якім быў пабудаваны драўляны вадзяны млын, але яго поўнасцю знеслі ў 2010 годзе. Ніжэй кропка з адзнакай касцёла на мапе:
Што яшчэ паглядзець у гэтым краі? Калі час дазваляе, адпраўляйцеся ў бок Зэльвы, дзе знаходзіцца прыгожы Траецкі касцёл. Па дарозе можна будзе заехаць у вёску Вялікая Рагозніца і Самуйлавічы.