Горад Іванава (да 1940 года – Янаў) – адміністрацыйны цэнтр у Брэсцкай вобласці, размешчаны каля трасы М10, якая злучае Кобрын і Гомель. Са славутасцяў у Іванава варта вылучыць цікавы цэнтр з радавой забудовай канца 19 – пачатку 20 стагоддзя, касцёл Узвышэння Святога Крыжа і Пакроўскую царкву.

Горад Іванава
гістарычны цэнтр

Горад Іванава, Беларусь

Пакроўская царква

Іванаўская царква пабудавана ў 1901 годзе на месцы драўлянага храма. Архітэктура для такіх збудаванняў даволі тыпавая і мае так званы псеўдарускі стыль. Свята-Пакроўская царква ўмоўна падзелена на чатыры часткі: высокая трох’ярусная вежа-званіца, затым невялічкая трапезная, асноўны аб’ём храма і апсіда.

Царква Пакроўская ў Іванава.

Па баках дабудаваны бабінцы, вокны ўпрыгожаны карнізамі і пілястрамі.

Іванава царква Пакроўская

За савецкім часам царкву спрабавалі выкарыстоўваць пад мясцовы шпіталь. Аднак па чутках, тыя хто ў яго траплялі не ачунялі. Тады храм перарабілі пад стайні, але вынік карысці таксама не прынёс. Коні захворвалі і нават гінулі. Так у сярэдзіне 60-ых Іванаўская царква перастала эксплуатавацца і даволі доўгі час пуставала.

Іванаўская царква

У 90-ых будынак вярнулі вернікам, з часам адрэстаўравалі. Сёння храм адкрыты для ўсіх ахвочых, знаходзіцца ў цэнтры горада, на плошчы Кастрычніка.

Касцёл Крыжаўзвіжанскі

Касцёл каменны, датуецца 1848 годам і выкананы ў рэдкім для Беларусі архітэктурным стылі ампір. Будаваўся пры пратэкцыі імператара Мікалая першага, які лічыўся сябрам мясцовага ксёндза – Францішка Палівона.

Касцёл Крыжаўзвіжанскі ў Іванава, Брэсцкая вобласць

Іванава касцёл фота

Гісторыя касцёла, можна і ўскосна, тычыцца культу вядомага святога Андрэя Баболі. Гэты манах езуіцкага ордэна быў пакараны ў траўні 1657 года казакамі Здановіча наўпрост на яноўскім рынку, за адмову прыняць праваслаўе.

Скульптура каля касцёла ў Іванава ў гонар святога Андрэя Баболі

На месцы дзе быў закатаваны гэты святы доўгія гады стаяў высокі абеліск, які чымсьці нагадваў каломну. Гэты помнік не захаваўся, яго можна разгледзець толькі па старым малюнку Напалеона Орды, зроблены ў 1861 годзе.

Касцёл Крыжаўзвіжанскі ў горадзе Янаў
літаграфія

Часткова аблічча гэтага абеліска захавалася ў цагляных вежах, размешчаных па кутах касцёльнай агароджы.

Што паглядзець у Іванава, Брэсцкая вобласць

Напрыканцы 19 стагоддзя пабудавана аднаярусная каменная званіца, але яна на жаль не захавалася. Паглядзець як яна выглядала можна на старой паштоўцы:

Як выглядаў касцёл у Іванава?
паштоўка часоў Першай сусветнай вайны

Што паглядзець у Іванава, Брэсцкай вобласці? Касцёл і царква

За савецкім часам касцёл у Іванава быў закрыт, павярнулі вернікам будынак толькі ў 1995 годзе, а рэстаўрацыйныя работы скончылі да пачатку 2000 года. Гэтыя храмы знаходзяцца ў самым цэнтры, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У Іванава таксама раю паглядзец помнік у гонар Напалеона Орды.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь