У Дзісне, Віцебскай вобласці, ёсць некалькі гістарычна значных аб’ектаў, у спіс якіх уваходзіць касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі, руіны павятовага шпіталя, Васкрэсенская царква, а таксама ў гэты спіс можна дадаць паромную пераправу Дзісна–Луначарскае.

Славутасці ў горадзе Дзісна

Паромная пераправа Дзісна – Луначарскае

У самым маленькім горадзе Беларусі, – Дзісне, ёсць даволі незвычайная цікавостка – паромная пераправа праз Заходнюю Дзвіну. Вядома незвычайная яна толькі для турыстаў, а для мясцовых жыхароў хутчэй паўсядзённы від транспарту, які злучае Дзісну і Луначарскае.

Паромная пераправа Дзісна

Паром працуе не ўвесь год, а звычайна з канца сакавіка і па канец кастрычніка. Гэта паслуга бясплатная і даволі папулярная, таму калі захочаце пераправіцца з аднаго берага на іншы, то плануйце паездку загадзя і трымайце ў запасе хаця б гадзіну.

Паромная пераправа Дзісна - Луначарскае

З Дзісны паром адпраўляецца кожную гадзіну, пачынаючы з 7:00 і заканчвае сваю працу ў 20:00. З берага “Луначарскае” адпраўленне ў N-30, ніжэй таблічка з раскладам (фота зроблена ў 2022 годзе, жнівень).

Расклад парома Дзісна Луначарскае

Звычайна паром абслугоўвае 2 чалавекі, адзін кіруе і кантралюе рухавік (ён дарэчы ад трактара Т-25), другі падымае шлагбаум і сочыць за парадкам. Адлегласць паміж берагамі невялікая, каля 250 метраў і пераадольваецца ў сярэднім за 3-5 хвілін, але эмоцыі гэты працэс выклікае толькі станоўчыя.

Паромная пераправа на рацэ ля горада Дзісна

Пераправа парамоная Дзісна

На пароме чыста і акуратна, стаіць бытоўка для працаўнікоў.

Паромная пераправа ў Віцебскай вобласці

Для пасажыраў абсталяваны месцы для чакання з падстрэшкам.

Як выглядае паром каля Дзісны?

На гэтай своеасаблівай баржы змяшчаецца каля 6-8 машын. Інфармацыі аб абмежаванні па колькасці людзей не знайшоў, таму верагодна возьмуць усіх у межах разумнага.

Паром Дзісна-Луначарскае

Пагрузка і выгрузка па жывой чарзе, заехаць і з’ехаць на паром не складана, асаблівых навыкаў не трэба, проста крыху ўважлівасці.

Як уладкованы паром у Дзісне?

Руіны павятовага шпіталя ў Дзісне

Рэшткі павятовага шпіталя, маляўніча размяшчаюцца на беразе Заходняй Дзвіны. Дарэчы, гэты шпіталь будаваўся па тыпавым праекце напачатку 20 стагоддзя, у 1902 годзе.

Горад Дзісна, Віцебская вобласць

Дзісна руіны бальніцы

Будынак актыўна выкарыстоўвалі пад медыцынскія патрэбы аж да 1943 года. Падчас вызвалення Дзісны шпіталь моцна пацярпеў, тады згарэў дах, а таксама драўляныя перакрыцці.

Былы шпіталь у Дзісне

Руіны ў Дзісне

Даволі доўга былы шпіталь стаяў напаўзакінутым, пакуль мясцовыя ўлады ўсё ж такі не вырашылі яго аднавіць (сярэдзіна 20 стагоддзя). Праўда сітуацыя рэзка змянілася ў 1959 годзе, бо Дзісненскі раён ліквідавалі, значнасць горада стала зніжацца і неабходнасці ў аднаўленні ўжо не бачылі вялікага сэнсу.

Разваліны шпіталя Дзісна

Што за руіны ў Дзісне?

Так з часам былы павятовы шпіталь у Дзісне канчаткова перайшоў у стадыю руіны. І калі фасад выглядае ўсё яшчэ даволі нядрэнна, то задні бок ужо канчаткова згублены. Знайшоў цікавую інфармацыю: так у 90-ыя была ідэя адбудаваць будынак і размясціць у ім завод па вытворчасці свечак. Чаму праект не рэалізавалі, сказаць складана.

Славутасці ў Дзісне

А як шпіталь выглядаў у свае лепшыя гады можна ўбачыць на старых даваенных здымках.

Старое фота: Шпіталь у Дзісне
фота: 1931 года
Старое фота паводкі ў Дзісне
здымак 1931 года

Звярніце ўвагу на ўзровень вады (верхні здымак), раней павадкі злёгку маглі затапіць некаторыя вуліцы горада.

Як выглядаў шпіталь у Дзісне
фота з калекцыі Maria Olsiewicz (афарбаванае нейрасеткой)

Цікавы факт: аналагічны шпіталь быў пабудаваны за 230 кіламетраў ад Дзісны, у Ашмянах. Праўда лёс сабрата склаўся значна лепш.

Дзісна, Беларусь

Калі абысці руіны, то знойдзеце выдатнае месца для назірання за паромнай пераправай Дзісна-Луначарскае.

Прыгожы краявід на Заходнюю Дзвіну ў Дзісне

Касцёл у Дзісне

Каменны храм датуецца 1773 годам, але і да гэтага, на гэтым самым месцы, стаяў драўляны касцёл, які узвялі яшчэ ў 1583 годзе. За сваю доўгую гісторыю храм не аднойчы перабудоўваўся і зменьваўся. Так у 1831 годзе, кляштар францысканцаў, пры якім дарэчы і дзейнічаў касцёл, быў ліквідаваны. У выніку дзіснаўскі храм заставаўся зачыненым амаль 10 гадоў, пакуль у 1839 годзе яго не зрабілі парафіяльным.

Касцёл у Дзісне

Напрыканцы 19-га стагоддзя касцёл моцна пацярпеў у пажары, верагодна тады ж і згарэў кляштарны корпус. З 1883 і да 1919 гады храм функцыянаваў ужо як праваслаўная царква.

Касцёл Панны Марыі ў Дзісне

Касцёл у Дзісне на старых фота
1941 год

На жаль, да нашых дзён не захавалася незвычайная цагляная вежа-званіца, якая размяшчалася справа ад уваходу ў касцёл. Гэтая вежа, як і плябанія пры касцёле, была знішчана падчас баявых дзеянняў у 1941 годзе.

Званіца ў Дзісне старое фота
Так выглядала званіца (фота зроблена да 1941 года)

Пасля заканчэння вайны касцёл у Дзісне стаяў напаўразбураным, без даху. Мясцовыя католікі хацелі аднавіць храм, але не атрымалі дазволу, а ўжо ў 1958 годзе будынак узарвалі. Уцалелі толькі часткі сцен, на аснове якіх у далейшым і будзе адбудаваны сённяшні храм.

Цікавосткі ў горадзе Дзісна

Так у 2007 годзе пачаліся актыўныя будаўнічыя работы, у выніку якіх касцёлу было вернута яго першапачатковае аблічча, менавіта якое і можна ўбачыць на старых здымках.

Як выглядаў касцёл у Дзісне?
стары здымак, да 1917 года

Думаю сёння яшчэ нельга казаць, што рэканструкцыя цалкам скончана. Застаецца вялікі масіў самых розных работ, да таго ж імаверна што плануецца атынкаваць і пафарбаваць сцены.

Дзіснаўскі касцёл

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Пушкіна і Кірава, каля берага ракі Заходняя Дзвіна.

Васкрасенская царква ў Дзісне

Яшчэ адна славутасць у Дзісне – гэта царква сярэдзіны 19 стагоддзя, размешчаная ў гістарычным цэнтры горада. Васкрасенскі храм пабудаваны ў 1870 годзе з цэглы, у традыцыйным для таго часу неарускім стылі архітэктуры. Дамінуючае становішча займае масіўная трох’ярусная вежа-званіца.

Васкрасенская царква ў Дзісне

За савецкім часам царкву ў Дзісне закрылі, а будынак выкарыстоўвалі пад складскія патрэбы. Вернікам храм павярнулі ў 1989 годзе і амаль адразу мясцовыя праваслаўныя жыхары пачалі рэканструкцыю. Калі патрапіце ўнутр храма, то абавязкова звярніце ўвагу на ўнікальны цудатворны абраз «Дзісненская Адзігітрыя».

Царква ў Дзісне на старым здымку 1931 года
Царква на заднім фоне. Фота 1931 года, узровень разліву Заходняй Дзвіны, – тады былі затоплены амаль усе вуліцы горада. крыніца: Narodowe Archiwum Cyfrowe Poland

Нягледзячы на кампактныя памеры горада, Дзісна багата на славутасці і цікавосткі. Акрамя таго што пералічыў у гэтым спісе раю ўважліва паглядзець старую забудова канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя. Шмат цагляных будынкаў захавалася ў Дзісне з тых часоў.

Што паглядзець у горадзе Дзісна?

Ніжэй кропка з адзнакай месца дзе знаходзіцца рэшткі шпіталя, адкуль і раю пачаць аглядаць горад.

Недалёка ад гэтых мясцін можна паглядзець Цмокаву пячору.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь