Давыд-Гарадок размешчаны каля трасы Р88, паміж Столінам і Туравам. Са славутасцяў і цікавостак у горадзе хочацца вылучыць некалькі аб’ектаў: ​​драўляную царкву 18 стагоддзя, касцёл, помнік князю Давыду і мураваны храм Казанскага абраза Маці Божай.

Як выглядаў Давыд-Гарадок
1936 год, крыніца: be.wikipedia

Старадаўняя царква Святога Георгія

Думаю што галоўны гістарычны аб’ект у Давыд-Гарадку – гэта драўляная Свята-Георгіеўская царква , якая верагодна пабудавана яшчэ ў 1724 годзе. Аднак некаторыя крыніцы мяркуюць, што храм можа быць значна старэйшым і адносіцца да другой паловы 17 стагоддзя.

Старадаўняя царква Святога Георгія

Што паглядзець у Давыд-Гарадку?

У гэтым вонкава сціплым храме раней можна было ўбачыць найпрыгажэйшы драўляны разны іканастас, яго зрабілі яшчэ ў 1751 годзе (зараз ён у музеі).

Іканастас у Давыд-Гарадку
старое фота, 1970 года, з кнігі Архітэктура Беларусі (1993)

Іканастас мае чатыры рады і некалькі жывапісных кампазіцый: “Хрыстос Пастар”, “Пейзаж з гарой” і “Архістратыг Міхаіл”. За савецкім часам гэтая царква ў Давыд-Гарадку была зачынена, а павернутая вернікам толькі на пачатку 90-ых, часткова адноўлена.

Давыд-Гарадок

Што паглядзець у Давыд-Гарадку?

Апроч свайго вялікага ўзросту царква цікавая і нетыповай архітэктурай. Гэты храм добры прыклад драўлянага дойлідства, які ўяўляе сабой трохзрубны аб’ём з невялічкім бабінцам.

Драўляныя храмы Беларусі

Кожная з 3 секцый накрыта чатырохсхільным дахам, які завяршаецца цыбульнай глаўкай. На царкоўнай тэрыторыі знаходзяцца старадаўнія могілкі і вежа-званіца. Гэта невялічкая званіца пабудавана на месцы старой у сярэдзіне 19 стагоддзя.

Царква і званіца ў Давыд-Гарадку.

Царква стаіць недалёка ад цэнтру, калі заязджаць у горад з боку Альшан, то ваш арыенцір гэта скрыжаванне вуліц Кастрычніцкай, Савецкай і Астроўскага.

Помнік князю Давыду ў Столінскім раёне

Яшчэ адна цікавостка Давыд-Гарадка – гэта помнік князю Давыду Ігаравічу, які ўсталяваны каля мясцовага Дома Культуры. Лічыцца што менавіта гэты Валынскі і Дарагабужскі князь датычны да заснавання горада на гэтых землях.

Помнік князю Давыду ў Столінскім раёне

Над праектам бронзавага помніка працавалі скульптар Аляксандр Дранец і архітэктар Леанід Левін. Урачыстае адкрыццё адбылося ў 2000 годзе і было прымеркавана да круглай даты горада – 900 гадоў з моманту заснавання.

Што паглядзець у Давыд-Гарадку?

Скульптура князя ўказвае дзідай у бок гарадзішча, дзе верагодна і пачынаўся Давыд-Гарадок. На помніке ёсць просты і лаканічны надпіс “Князь Давыд”. Помнік знаходзіцца бліжэй да цэнтру, адразу за ракой Гарынь.

Помнік князю Давіду

Касцёл Божага Цела ў Давыд-Гарадку

Каталіцкі храм які можна ўбачыць у Давыд-Гарадку пабудавалі ў 1936 годзе, дзейнічаў прыход усяго некалькі гадоў, а затым зачынены.

Касцёл Божага Цела ў Давыд-Гарадку

Пасля вайны, савецкія ўлады прынялі рашэнне знесці званіцу, а будынак перарабіць у клуб (цэркваў ў горадзе і так хапала). Дом культуры размяшчаўся ў касцёле доўгіх 70 год, пакуль у 2017 годзе ўлады не прынялі рашэнне вярнуць храм каталікам. Будынак акультурылі, наколькі хапіла сродкаў, і зноў плануюць адкрыць для ўсіх ахвочых.

Касцёл у Давід Гарадку старое фота
Так храм выглядаў да пачатку Другой сусветнай вайны

Першапачатковы варыянт касцёла меў рысы архітэктуры канструктывізма. Цікавостка знаходзіцца на вуліцы Лермантава 2.

Касцёл Давыд Гарадок

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай

Казанская царква з’явілася ў 1913 годзе, будавалася на месцы папярэдніх храмаў. Па архітэктуры пабудова адносіцца да традыцыйных узораў псеўдарускага стылю. Вылучаецца сваім блякла-ружовым колерам (раней чырвоным), па-свойму нетыповым, бо большасць праваслаўных храмаў Палесся сінія і да таго ж выкананы ў асноўнай сваёй масе з дрэва.

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай

Царква ў гонар Казанскага абраза Маці Божай у Давыд Гарадку

Перад уваходам на тэрыторыю стаіць трох’ярусная брама, завершаная цыбульнай глаўкай.

Брама царквы ў Давыд-Гарадку

З характэрнага можна адзначыць капліцу, размешчаную на рагу агароджы і якая стылістычна добра суадносіцца з царквой. Яна пабудавана, як і храм, у 1913 годзе.

Капліца ў Давыд-Гарадку

Гэтая царква ў Давыд-Гарадку мае даволі стандартную структуру: прытвор, вежа-званіца і малітоўная зала, да якой прымыкаюць невялічкія паўкруглыя ​​рызніцы.

Царква Казанскага абраза Маці Божай у Давыд-Гарадку

Асноўны аб’ём храма завяршаецца традыцыйным цыбульнымі глаўкамі (іх усяго 5 + 1 на вежы + 2 на рызніцах + 1 на капліцы і не забываем тую што на браме). Ёсць даволі цікавы факт – царкву, як і сам Давыд-Гарадок, можна ўбачыць у фільме “Кветкі правінцыі” 1994 года.

Цветы провинции Давид Городок

Цветы провинции Давид Городок

Ніжэй кропка з адзнакай царквы Святога Георгія на мапе:

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь