Горад Барысаў складаецца з дзвюх частак, якія падзелены ракой Бярэзіна. Што амаль цалкам лагічна – адна частка Барысава новая, другая – старая і больш гістарычная, менавіта там сканцэнтраваны асноўныя славутасці. У гэтым артыкуле разбярэмся што паглядзець у Барысаве.

Барысаў

Так у гістарычным цэнтры Старога Барысава знаходзіцца адна з галоўных цікавостак горада – Свята-Васкрасенскі сабор.

Свята-Васкрасенскі сабор у Барысаве

Што паглядзець у Барысаве?

Гэты праваслаўны храм быў пабудаваны ў 1874 годзе і размешчаны на гандлёвай плошчы Барысава. У архітэктурным плане выразна бачны неарускі стыль.

Сабор у Барысаве

Сабор у Барысаве можна смела назваць самым яркім прадстаўніком падобнай архітэктуры на тэрыторыі Беларусі.

Васкрасенскі сабор Барысаў

Васкрасенскі сабор Барысаў фота

На месцы сабора раней знаходзілася драўляная царква, пабудаваная яшчэ напачатку 17 стагоддзі. Пасля пажара які знічшаў стары храм, стараннямі пецярбургскага архітэктара Пятра Мяркулава, распрацоўваецца праект праваслаўнага сабора, які мы можам убачыць і сёння.

Што паглядзець у Барысаве?

Будаўніцтва пачалося ў 1871 годзе, а  працавалі над храмам на працягу трох год. Затым, у кастрычніку 1874 года, храм урачыста асвяцілі. У 1907 годзе, па праекце архітэктара Віктара Струева, былі скончаны работы па ўзвядзенні брамы-званіцы.

Брама Васкрасенскага сабора ў горадзе Барысаў

Брама ярка дапоўніла агульны выгляд сабора і выглядае адзіным цэлым не выбіваючыся з агульнай канцэпцыі. Падчас Другой сусветнай вайны Свята-кафедральны сабор у Барысаве не пацярпеў, быў захаваны. Прагуляўшыся па старой частцы без праблем атрымаецца адшукаць яшчэ адну цікавостку горада – касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.

Барысаў - касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі

Касцёл у Барысаве

Храм у стылі класіцызму быў пабудаваны напачатку 19 стагоддзі ў цэнтральнай частцы Барысава. Работы па будаўніцтве пачаліся яшчэ ў 1806 годзе на месцы драўлянага храма і зацягнуліся аж да 23 года.

Касцёл у Барысаве

Пасля касцёл у Барысаве неаднаразова перабудоўваўся. Як і многія іншыя каталіцкія храмы Беларусі быў зачынены ў 1863 годзе па загадзе тагачасных уладаў.

Historical Landmarks in Borisov

Касцёл Дзевы Марыі зноўку адкрылі для вернікаў яшчэ ў другой палове 19 стагоддзя, службы працягваліся да 1937 года. Затым, амаль 50 год, касцёл у Барысаве не выкарыстоўваўся па прызначэнні. Але напрыканцы 20 стагоддзі службы аднавіліся, а будынак храма пачалі рэканструяваць і праводзіць капітальны рамонт.

Ніжэй фота 2014 года, калі касцёл Дзевы Маріі яшчэ толькі рамантуецца:

Касцёл Дзевы Марыі Барысаў - 2014 год

Работы былі поўнасцю завершаны ў 2016-17 гадах і касцёл стаў упрыгожаннем цэнтральнай вуліцы горада, знаходзіцца на вуліцы 3-га Інтэрнацыяналу.

Касцёл у Барысаве

Акрамя Васкрасенскага сабора і касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі можна агледзець гандлёвыя рады, некалькі былых сінагог, забудову канца 19 – першай паловы 20 стагоддзя, а таксама даволі цікавы будынак былой жаночай гімназіі.

Вуліца Барысава дзе стаіць касцёл.

Дарэчы, на сённяшняй вуліцы Інтэрнацыянальная раней знаходзіўся сінагагальны двор, дамінанта якога як раз была Вялікая сінагога.

Барысаў - былая Вялікая сінагога

Будынак датуецца 1912 годам і хутчэй за ўсё да яго тут стаяла драўляная сінагога. У сярэдзіне мінулага стагоддзі пабудову грунтоўна перабудавалі, змяніўшы цалкам архітэктуру. Вядома, што першапачаткова сінагога была аднапавярховая з высокімі арачнымі вокнамі, трохкутным франтонам і багаццем дэкаратыўных элементаў.

Барысаўская сінагога

Праз дарогу была і яшчэ адна сінагога (Камсамольская 78), падысці да яе блізка праблематычна. Будынак таксама моцна перабудаваны і амаль не захаваў аніякіх аўтэнтычных элементаў.

Сінагога ў Барысаве

Каля сабора звернеце ўвагу на гандлёвыя рады – гэта комплекс будынкаў, які датуецца 1892 годам.

Гандлёвыя рады Барысаў

Старая паштоўка Барысаў
Старая паштоўка 1919 года, крыніца: Muzeum Fotografii w Krakowie, be-tarask.wikipedia

Увесь комплекс гандлёвых радоў Барысава складаецца з 4 прамавугольных будынкаў, якія першапачаткова ўяўлялі сабой 112 крам. За савецкім і пазнейшым часам нешта было перабудавана, нешта перапрафілявалася пад іншыя патрэбы, аднак агульнае аблічча з большага захавана.

Гандлёвыя рады Барысаў

Гандлёвыя рады ў Барысаве

Гандлёвыя рады Барысава перапляліся са сваімі сучаснымі аналагамі, ярка вылучаючыся на іх фоне неакласічнай архітэктурай. Прыемна, што месцамі бачны і аўтэнтычны дэкор: франтоны, рызаліты, карнізы і нават 2 пінакля.

Гандлёвыя рады Барысаў

Абышоўшы гандлёвыя рады ўвагу прыцягвае цагляны будынак з арачнымі вокнамі – гэта частка жылой забудовы першай паловы 20 стагоддзя.

Што цікавага паглядзець у Барысаве?

Крыху далей па вуліцы можна знайсці яшчэ некалькі падобных будынкаў: былое яўрэйскае вучылішча “Талмуд Тора”, педвучылішча і яшчэ адну сінагогу “Хеўрэ тылім”.

Былая гімназія Барысаў

Звярніце ўвагу і на старыя дамкі ўздоўж вуліцы 3-га Інтэрнацыяналу.

Горад Барысаў

А побач з храмам, адразу на гандлёвай плошчы, размешчаны помнік заснавальніку Барысава – Барысу Усяславічу.

помнік заснавальніку горада Барысу Усяславічу

Барысаўскі замак ці Турэмны замак у Барысаве

Дакладная дата будаўніцтва замка ў Барысаве невядома. Гісторыкі называюць часовы перыяд з канца 12 стагоддзя і да сярэдзіны чатырнаццатага стагоддзя. Першапачаткова збудаваны з дрэва і быў добра ўмацаваны.

барысаўскі замак у 17 стагоддзі
Так замак мог выглядаць. Схема з сайта delaemvmeste.by

У перыяд руска-польскай вайны крэпасць захоплена і была поўнасцю знішчана (сярэдзіна 17 стагоддзі). Нягледзячы на ​​гэтыя падзеі гісторыя замка не скончылася. Яшчэ не раз ён будзе адбудаваны і зноўку разбураны – вось такі складаны лёс.

Барысаўскі замак ці Турэмны замак у Барысаве

Тыя руіны якія захаваліся ў Барысаве сёння ўжо маюць мала агульнага са старым замкам. Рэшткі сцен адносяцца да так званага турэмнаму замку, які з’явіўся на месцы замчышча напрыканцы 19 стагоддзя.

Барысаўскі замак ці Турэмны замак у Барысаве

Вядома што турма была абнесена каменнай агароджай, а з захаду знаходзілася рэчышча ракі Бярэзіна. Да таго ж яшчэ часткова заставаўся абарончы роў старых часоў. Гэтыя фактары часткова дапамагаюць убачыць у турэмным замку (ці руінах дакладней) спадчыну той былой крэпасці.

Руіны ў Барысаве

Руіны ў Барысаве

У 20-ыя гады, 20 стагоддзя, турма была моцна разбурана, але яшчэ выкарыстоўвалася аж да Другой сусвтенай вайны.

Замак у Барысаве

Пасля заканчэння вайны ад Барысаўскага замка амаль нічога не засталося. У 70-ыя і 80-ыя гады сталі актыўна засыпаць абарончы роў, пабудовы прыйшлі ў заняпад, а сцены і таго горш – пачалі разбіраць на цэглу.

Барысаў

Што за руіны ў Барысаве?

А вось чаму замак у Барысаве такі непапулярны і не тое каб моцна вядомы? Па-першае да яго складана патрапіць. Па ўсім перыметры знаходзяцца жылыя дамы, няма не паказальнікаў, не тым больш даступнай інфармацыі.

Былы замак у Барысаве

Па-другое ад Турэмнага замка засталіся толькі руіны, якія далёка не ўсім цікавыя.

Турэмны замак у Барысаве

Так як туды ўсёж такі трапіць? Прыехаўшы ў Барысаў адпраўляйцеся да замка праз вуліцу Гогаля, а не завулак Рачны. Тады не давядзецца хадзіць вакол дамкоў у пошуках праходу.

паміж двума гэтымі будынкамі размешчаны ўваход да замка.

Убачыўшы Барысаўскі замак, дакладней руіны, адразу ўзнікла пытанне: “Як мясцовыя жыхары змаглі пабудаваць свае дамы так шчыльна да гістарычнай спадчыны?” Гэта выглядае, прынамсі, дзіўна.

Барысаўскі замак

У Барысаве ёсць яшчэ адзін унікальны помнік не толькі архітэктуры, але і індустрыяльнага прагрэсу 20-га стагоддзя – Шухаўская воданапорная вежа.

Шухаўская вежа ў Барысаве

Воданапорная вежа ўзведзена ў 1927 годзе па праекце легендарнага савецкага інжынера і архітэктара Уладзіміра Шухава. Менавіта ён упершыню прымяніў сталёвыя сеткаватыя абалонкі ў будаўніцтве.

Таксама яго заслуга ў інжынерыі і архітэктуры – увядзенне форм аднаполасцевага гіпербалоіда кручэння. Калі простымі словамі – воданапорная вежа ў горадзе Барысаў яскравы прыклад усіх гэтых дасягненняў.

Шуховская вежа

Гіпербалоідныя канструкцыі вежы змогуць здзівіць і сучасных архітэктараў. Падобных узораў, першай паловы 20 стагоддзя, засталося не так і шмат. На тэрыторыі сучаснай Беларусі ёсць яшчэ толькі адзін падобны прыклад – вежа ў вёсцы Звянячы.

Воданапорная вежа ў горадзе Барысаў

Гэтая воданапорная вежа знаходзіцца ў прыватным сектары Барысава, на вуліцы Энгельса. Стан пабудовы жадае лепшага, а тэрыторыя, якую абнеслі драўляным плотам, на жаль завалена смеццем.

воданапорная вежа барысаў

Вежу па прызначэнні перасталі выкарыстоўваць у пасляваенны перыяд. Планавалі знесці, але добра што адмовіліся ад гэтай ідэі. У выніку доўгія гады будынак наўпрост разбураўся. Прыкладна ў 2010 годзе воданапорная вежа Барысава атрымала статус “Гістарычная спадчына”, але сутнасці гэты факт не змяніў.

Шухаўская вежа Барысаў

Гэта далёка не ўсё што можна паглядзець у Барысаве, але як мінімум – абавязкова. Дарэчы ў 20 хвілінах язды ад горада знаходзяцца Крупкі – дзе будзе цікава ўбачыць сядзібу Свяцкіх.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Введите ваш комментарий
Ваше имя