Калісьці ў Сенненскім раёне, у мястэчку з гучнай назвай Беліца, знаходзіўся адзін з найбагацейшых маёнткаў Віцебшчыны. Сёння пра тыя часы нагадваюць рэшткі сядзібы Свяцкіх у аграгарадку Пламя. З тапонімамі тут праўда ёсць невялікая блытаніна, бо маёнтак які называўся Беліца за савецкім часам быў раздроблены на Старую, Новую, Малую і ўжо пазней вёску Пламя (Полымя). У летапісе сустракаюцца згадкі аб гэтых землях ужо ў першай паловы 16 стагоддзя. Сярод вядомых уладальнікаў мястэчка: Глебавічы, Зяновічы, Сапегі і зразумела тыя самыя Свяцкія – з прозвішчам якіх звязана сядзіба з незвычайнай васьміграннай вежай.

Сядзіба Свяцкіх "Старая Беліца"

Як выглядаў палац Свяцкіх?
Старыя здымкі з альбома “Album zdjęć rodziny Świackich z Bielicy”, прыблізна 1912 год

Мяркуецца, што першым уладальнікам Беліцы са Свяцкіх быў Іосіф (сярэдзіна 19 стагоддзя). Менавіта ён пачаў будаўніцтва класічнага сядзібнага дома, заклаў спіртзавод, а таксама цагляную фабрыку, сырзавод, карчму і пейзажны парк.

Вёска Полымя, Віцебская вобласць

Сядзіба Свяцкіх "Старая Беліца" ў вёсцы Пламя (Полымя)
Старыя здымкі з альбома “Album zdjęć rodziny Świackich z Bielicy”, 1912-14 гг.

А вось работы па пашырэнні маёнтка працягнуў Карл Свяцкі, – сын Іосіфа. Так будаўніцтва вежы з порцікам – ягоная заслуга. Будавалася яна з 1909 па 1911 гады, што цікава, як і ўвесь будынак сядзіба, вежа выканана з фірмовай цэглы Свяцкіх, якую выраблялі якраз у Беліцы. Пахадзіўшы па руінах былога палаца без асаблівых праблем можна адшукаць кляймо на старой цэгле.

Старадаўняя цэгла ў вёсцы Палымя

Для работ над гэтай вежай Карл запрасіў польскага архітэктара Уладзіслава Мячкоўскага. Лічыцца, што незвычайная пабудова служыла своеасаблівай майстэрняй для Станіслава Свяцкага.

Сядзіба Полымя

Сядзіба Свяцкіх "Старая Беліца" ў вёсцы Пламя (Полымя)

Палац Свяцкіх меў 18 пакояў з даволі простымі інтэр’ерамі, але багатым убранствам. Тутака былі і рэдкія калекцыйныя прадметы, бібліятэка са старымі кнігамі, карціны, рарытэтная мэбля.

Як выглядала сядзіба Свяцкіх унутры
Стары здымак з альбома “Album zdjęć rodziny Świackich z Bielicy”, першая палова 20арт.
Як выглядаў палац Свяцкіх унутры
Стары здымак з альбома “Album zdjęć rodziny Świackich z Bielicy”, першая палова 20арт.

З прыходам савецкай улады ў 1917 годзе сядзіба была нацыяналізавана, а прадстаўнікі роду Свяцкіх спешна выехалі ў Варшаву. Усе гаспадарчыя пабудовы і прадпрыемствы сталі асновай будучага саўгаса “Пламя” і “Старая Беліца”. У самым сядзібным доме спачатку навучаліся маладыя трактарысты, падчас Другой сусветнай вайны – немцы ўладкавалі штаб, затым была школа, Дом Культуры і бібліятэка.

Руіны сядзібы Полымя

Як гэта часта бывала тады, напрыканцы 80-90ых, струхлелыя старадаўнія маёнткі проста кідалі на апеку прыроды і мясцовых жыхароў. Праўда гісторыя палаца ў Беліцы крыху адрозніваецца – тут сапраўды былі спробы адрэстаўрыраваць спадчыну, але працы так і не скончылі, рэстаўратары паспелі зняць толькі стары дах. Верагодна гэта толькі паскорыла разбурэнне сядзібы.

Руіны сядзібы Полымя

Ёсць і цікавы гістарычны факт: у першай палове 20 стагоддзя, з 1903 па 1904 гады, у Старой Беліцы працаваў Іван Дамінікавіч Луцэвіч, будучы паэт Янка Купала.

Сядзіба Полымя

Самыя апошнія размовы пра аднаўленні будынка адносяцца да 2009 года. Тады латвійская кампанія амаль што дамовілася з Сененскім выканкамам і нават склала праект рэканструкцыі, але і гэтыя працы так і не пачаліся. Па выніках, на 2025 год, ад сядзібы засталіся руіны, якія ўсё больш складана супаставіць са старымі здымкамі з архіва сям’і Свяцкіх.

Занядбаная сядзіба Полымя

Руіны Свяцкіх "Старая Беліца"

Не абышло гэтыя мясціны і легенда аб згубленым скарбе Напалеона. Па чутках, Карл Свяцкі вылавіў амаль 800 пудоў каштоўнасцяў, якія нібы адступаючы палкаводзец схаваў у мясцовым возеры. Напэўна – гэта моцна перабольшаная байка, бо 800 пудоў гэта амаль 13 тон, што фізічна немагчыма.

Сядзіба Старая Беліца

Акрамя фамільнага маёнтка, Свяцкія ў Беліцы арганізавалі буйное прадпрыемства, якое ўключала бровар, сыраварню, некалькі заводаў, а таксама стайні, кароўнікі і розныя дапаможныя будынкі. Сёння на жаль уся гэтая спадчына ў руінах, але нават у такім стане ўражвае памерамі.

Гаспадарчы двор у вёсцы Полымя (Пламя)

Бровар Свяцкіх і руіны гаспадарчых пабудоў у вёсцы Полымя
стары здымак 1916 года

Будаваўся гэты гаспадарчы двор у некалькі этапаў, як і палац. Першыя будынкі ўзводзіліся ў сярэдзіне 19 стагоддзя Іосіфам Свяцкім, а ягоную працу з энтузіязмам працягнуў сын Карл. Так ужо да першай паловы 20 стагоддзя, Полымя ўяўляла сабой сучаснае мястэчка, дзе нават выраблялі сыр пад уласны маркай “Dobra Bielica Karla Swiackiego”.

Dobra Bielica Karla Swiackiego
Карл Свяцкі робіць сыр “Dobra Bielica Karla Swiackiego”

Руіны ў вёсцы Полымя

Як ужо пісаў, пасля 1917 года ўсё прадпрыемства Свяцкіх стала асновай для будучага саўгаса “Пламя”. Цікава, што шматлікія будынкі выкарыстоўваліся амаль па прамым прызначэнні ажно да 90-ых гадоў.

Полымя, Сенненскі раён

Своеасаблівым напамінам аб тых часах служыць знак серп і молат, усталяваны на ўездзе ў вёску.

Серп і молат на ўездзе ў Полымя

Ніжэй фатаграфіі бровара, крыўдна, што яшчэ ў пачатку 2000-ых будынак стаяў цалкам цэлым.

Закінуты бровар у вёсцы Полымя

Панскі двор Свяцкіх у вёсцы Полымя

А вось былая стайня з карэтнай.

Былая стайня Свяцкіх

Стайні Свяцкіх у вёсцы Полымя

Гэты будынак ёсць і на старым здымку першай паловы 20 стагоддзі.

Старое фота: стайня ў маёнтку Старая Беліца
Здымак з прыватнага альбома Свяцкіх

Занядбаная стайня ў вёсцы Полымя

Лёс і гісторыя маёнтка Свяцкіх даволі сумная, але яе складана назваць нетыповай, такія працэсы адбываліся па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Калі адбылася рэвалюцыя 1917 года, большасць заможных сем’яў былі вымушаныя бегчы, пакідаючы ўсю сваю маёмасць, а тыя хто не з’язджаў скончвалі дрэнна. Свяцкія вырашалі з’ехаць у Варшаву і ўжо больш ніколі не павярталіся да родных мясцін.

Што засталося ад маёнтка Свяцкіх у вёсцы Полымя?

Гаспадарчы двор знаходзіцца недалёка ад вадаёма, адразу пасля знака серп і молат трэба згарнуць направа, а руіны палаца будаць ля невялічкага вадаёма, ад трасы Р15 хвілін 5 язды, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, то раю таксама з’ездзіць у вёску Чарэя і паглядзець на маляўнічыя руіны “Белай” царквы.

1 КОММЕНТАРИЙ

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь