Звычайны шпак (Sturnus vulgaris) – птушка сімвалічная, якая асацыюецца з надыходам вясны. Знешне мае невялікія памеры, у сярэднім крыху больш за 20 сантыметраў, насычана чорную афарбоўка з металічным адлівам і крапінкамі крэмавага колеру. Гэтыя крапінкі добра прыкметныя напрыканцы зімы – пачатку вясны, а затым ужо пасля лінькі амаль знікаюць.


Акрамя таго чым бліжэй сезон размнажэння – тым святлей становіцца дзюба. Ад чорна-бурага да жоўтага, звярніце ўвагу на здымак ніжэй.

У Беларусі шпакі на зіму ляцяць у вырай. Бліжэй да вясны спачатку вяртаюцца самцы і рыхтуюць гнёзды, а затым ужо прылятаюць самкі.


Шпакі – выдатныя пераймальнікі спеваў іншых птушак, яны запазычываюць гукі і ствараюць унікальныя “мелодыі”, якія таксама па-свойму сталі іх візітнай карткай.

Цікаўны факт: звычайнага шпака ў 2020 годзе абралі прыродным сімвалам Глыбоцкага раёна, Віцебскай вобласці.

Домікі для птушак у народзе называюць “шпакоўнямі”, але часта не задумваюцца што будуюць іх часта менавіта для шпакоў (адсюль і назва). Гэтыя птушкі з задавальненнем селяцца ў такіх штучных гнездах. Раней нават было павер’е: чым багацей шпакоўню ўсталюеш – тым лепш будзе жыллё.









