Пачынаючы з другой паловы 16 стагоддзя, амаль усе буйныя беларускія гарады мелі абавязковы атрыбут самакіравання – будынак ратушы, як разумееце, большасцю тады яны былі з дрэва. Таму часам гарэлі, руйнаваліся і перабудоўваліся. І ў тых гарадах дзе былі грошы, ратушы пачалі будаваць мураваныя, як напрыклад у Шклове. На жаль, падобных збудаванняў на тэрыторыі Беларусі захавалася не тое каб і шмат.


У горадзе Шклоў як раз такі знаходзіцца такая ўнікальная і даволі рэдкая для Беларусі славутасць – старадаўняя ратуша, дык яшчэ і з гандлёвымі радамі.


У другой палове 18 стагоддзі Шклоў перажываў грандыёзную перабудову. Як раз такі ў той перыяд фармавалася новая забудова, цэнтрам якой стала рынкавая плошча, дзе і ўзвышалася гэтая ратуша.


Шклоўская ратуша – гэта помнік архітэктуры стылю класіцызм, пабудаваная ў 1772 годзе па загадзе князя Чартарыйскага.

Ратуша двухпавярховая, з высокай гадзіннікавай вежай, якая з’яўляецца дамінантай усяго комплексу. Да яе прымыкалі і прымыкаюць гандлёвыя павільёны і рады, што ўтвараюць такім чынам вялікі закрыты квадратны двор.

Цікавы факт: агульная колькасць гандлёвых павільёнаў у Шклове склада каля 120 – лічба сапраўды ўражвае.


Яшчэ да пачатку 20 стагоддзя ратуша ў Шклове амаль не перажывала значных змен, аднак пасля вайны сітуацыя рэзка змянілася, як і прызначэнне гандлёвых радоў і будынка самой ратушы. Спачатку тут размясціўся дзяржаўны банк, а праз некаторы час – пажарная частка.


З надыходам 70-ых, будынак ратушы амаль перасталі выкарыстоўваць і надоўга закінулі.

Цалкам імаверна, што менавіта ў той перыяд былі часткова разбураны ці разабраны гандлёвыя рады.

Напачатку 2000-ых гадоў скончылася рэканструкцыя шклоўскай ратушы, прыкладна тады ж і былі зноўку адбудаваны гандлёвыя рады.


Сёння ў сценах галоўнай цікавосткі горада размяшчаецца дзяржаўная гімназія Шклова і невялічкі музей. Ратуша ў Шклове пакінула сапраўды прыемныя ўражанні: вакол зялёная і дагледжаная тэрыторыя, чыста і акуратна, усё добра зроблена. Думаю адзіны нюанс – гэта немагчымасць наведвання, як ніяк тут знаходзіцца школа, таму патрапіць унутр хутчэй за ўсё ў вас не атрымаецца.

Як ужо пісаў вышэй, – падобных аб’ектаў у нашай краіне зусім няшмат, таму калі плануеце наведаць Шклоў – абавязкова зазірніце паглядзець ратушу, яна размяшчаецца на вуліцы Дняпроўская, 20.
Цераз дарогу можна паглядзець Спаса-Праабражэнскую царкву, а крыху ў аддаленні ад цэнтра – былую сінагогу, шклоўскі касцёл, габрэйскія могілкі і месца дзе стаяў замак.








