Серабрыстая чайка – гэта даволі буйная птушка сямейства чайкавыя, распаўсюджаная ў шматлікіх частках Еўропы, у тым ліку і ў Беларусі. Датычацца да самых пазнаваемых відаў чаек, дзякуючы сваёй паўсюднай прысутнасці і характэрнымі паводзінамі. Larus argentatus дасягае даўжыні каля 55-67 сантыметраў, а размах крылаў складае 120-150 см., птушкі важаць ад 0,7 да 1,5 кг.

Дарослая серабрыстая чайка мае белае апярэнне галавы, шыі і брушка, а спіна і крылы шэрага колеру. Кончыкі крылаў чорныя з белымі плямамі, што з’яўляецца характэрнай рысай гэтага віду. Ногі ў дарослых птушак бледна-жоўтыя, а дзюба ярка-жоўтая з чырвонай плямай на ніжняй частцы (так званая “пляма для кармлення”).


Маладыя серабрыстыя чайкі (ювенільныя) маюць буравата-шэрае плямістае апярэнне. Гэта апярэнне служыць маскіроўкай і робіць іх менш прыкметнымі. Цалкам дарослы від апярэння ў чаек фармуецца да 4 гадоў, калі яны дасягаюць палавой сталасці.


Маладыя серабрыстыя чайкі паступова зменьваюць апярэнне па меры сталення. У іх дзюба цёмная, часцей за ўсё чарнавата-карычневая, ногі таксама цёмныя. Галава маладых чаек можа мець больш плямістае і карычняватымі апярэнне. Гэта адрознівае іх ад дарослых асобін, у якіх галава цалкам белая.

Серабрыстыя чайкі вядомыя сваім усяедным рацыёнам: сілкуюцца рыбай, малюскамі, дробнымі сысунамі, падлам і харчовымі адходамі, часта сустракаюцца на сметніцах і паблізу населеных пунктаў. Гэтыя птушкі насяляюць прыбярэжныя зоны, часта абяраюць розныя выспы, зблізку марскіх узбярэжжаў, рэк і азёр, гняздуюцца на скалістых уцёсах, пяшчаных пляжах і нават на дахах будынкаў у гарадах. У Мінску серабрыстых чаек можна ўбачыць амаль на ўсіх вадаёмах.

Larus argentatus ствараюць трывалыя пары на ўсё жыццё. Самцы і самкі працуюць разам, каб будаваць гнёзды, выседжваць яйкі і выхоўваць птушанят, а таксама дэманструюць складаныя рытуалы заляцанні, такія як абмен ежай і харавое спевы. Птушкі лічацца разумнымі – здольныя навучацца і адаптавацца да новых умоў, лёгка знаходзяць новыя крыніцы ежы і часта выкарыстоўваюць навакольнае асяроддзе ў сваіх інтарэсах. Напрыклад, яны кідаюць малюскаў на цвёрдую паверхню, каб разбіць іх ракавіны (нечым нагадваюць шэрых варон).

Серабрыстыя чайкі валодаюць цудоўнымі навыкамі навігацыі – могуць пераадольваць вялікія адлегласці, перамяшчаючыся паміж месцамі гнездавання і зімоўкамі. У некаторых рэгіёнах яны застаюцца аселымі, у той час як у іншых злятаюць у вырай. Некаторыя прадстаўнікі гэтага віду чаек становяцца мясцовымі знакамітасцямі ў гарадах дзякуючы сваім звычкам красці ежу ў людзей або сваімі незвычайнымі паводзінамі, што робіць іх героямі мясцовых навін і відэа ў інтэрнэце.









