З пачатку 19 стагоддзя і прыблізна да 1884 года Івянец належаў роду Плявака, якія заснавалі тут невялічкі маёнтак на беразе ракі Волма, рэшткі якога можна ўбачыць і сёння. Акрамя сядзібнага дома комплекс уключаў таксама капліцу, пейзажны парк, гаспадарчыя пабудовы і нават пілараму.
На жаль сядзіба Плявака была разбурана ў сярэдзіне 20 стагоддзя, ад яе захаваліся толькі сцены першага паверха і падмурак з бутавага каменя.
Гуляючы па руінах маёнтка можна ўбачыць печкавыя адтуліны і драўляныя элементы.
Яшчэ на тэрыторыі сядзібнага комплексу, у будынку былой стайні, працуе філіял Івянецкага музея традыцыйнай культуры.
Працоўнікі, калі пажадаеце, могуць правесці для вас экскурсію і расказаць гісторыю гэтых мясцін. Музей працуе з 10 па а 7 вечара, па буднях, тэлефон для сувязі: +375295638493.
Крыху збоку ад руін сядзібы ёсць яшчэ адна пабудова часоў Плявакаў – былы свіран, гэтая пабудова адноўлена.
Рэшткі былой сядзібы можна знайсці па адрасе вуліца Прамысловая 31, ніжэй кропка на мапе:
Івянец – гэта вельмі цікавы гарадскі пасёлак, тут варта абавязкова паглядзець касцёл Міхала Арханёла і неагатычны храм Святога Аляксея.