Заполле – гэта вёска ў Пінскім раёне, але месціцца яна літаральна за некалькі кіламетраў ад цэнтра Пінска. Фактычна, межы гэтага населенага пункта моцна размытыя, а ўмоўная вёска плаўна перацякае ва ўскрайку горада. Мясціны тут даволі старажытныя, згадваюцца ў летапіснай гісторыі яшчэ ў далёкім 1488 годзе. Таму нядзіўна, што тут калісьці знаходзіўся шляхецкі маёнтак.

Сядзіба Плятэраў у Заполлі, Пінскі раён

Невялікі сядзібны дом, які можна ўбачыць сёння, – адзіны напамін пра тыя былыя слаўныя часы. Калісьці Заполле належала Друцкім-Любецкім, ад якіх перайшло Войцеху Пуслоўскаму (з ім дарэчы звязана гісторыя мястэчка Старыя Пескі, Альбярціна, Слоніма, Косава ды шмат якіх іншых), а затым у 1872 годзе да роду Плятэраў. Менавіта з іхнем прозвішчам і будзе звязана гэтая цікавостка.

Сядзіба Плятэраў у Заполлі, Пінскі раён

Сціплы драўляны сядзібны дом у Заполлі быў скончаны ў 1920 годзе. Будынак аднапавярховы і кампактны, па форме ён нагадвае літару “П”, выкананы на стыку архітэктуры класіцызму і неабарока.

Драўляная сядзіба Плятэраў

Сядзіба ў Заполлі

Найбольш цікавым элементам у архітэктуры гэтай сядзібы можна смела назваць масіўны чатырохкалонны порцік тасканскага ордэра. Акрамя таго варта адзначыць і незвычайны дах будынка, які выглядае сапраўды прыгожа.

Сядзібы Беларусі - Заполле

Сядзібу будавалі вакол ужо сфармаванага ліпавага парку 18 стагоддзя. Большасць старых дрэў тых часоў ужо ссеклі, а сам парк страціў планіровачнае рашэнне.

Старадаўні парк у Пінску

Былая сядзіба Плятэраў у Заполлі (амаль што Пінск)

Апошні ўладар гэтага маёнтка, – Мар’ян Стэфан Вандалін Плятэр, валодаў Заполлем да 1939 года. Затым, у ваенны час, у сценах сядзібы размясцілася нямецкая камендатура, чыё месца ў савецкі перыяд заняў сельгас-тэхнікум, які працаваў тутака аж да 70-ых гадоў.

Сядзіба Плятэраў Пінск

На здзіўленне, былая сядзіба Плятэраў застаецца жылой і сёння. Як мінімум у адной частцы дома лёгка заўважыць прыкметы жыцця. Знайсці гэтую цікавостку амаль што Пінска, можна паміж вуліцамі Лясная-Паркавая-Мірная, ніжэй адзнака на мапе:

Калі будзеце ў Пінску, то не забудзьце наведаць касцёл Дзевы Марыі і калегіум езуітаў.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь