Згадкі пра мястэчка Межава адносяцца ажно да першай паловы 16 стагоддзя, а за доўгую гісторыю гэтыя землі шмат разоў мянялі ўладальнікаў. Ад вядомага роду Сапегаў, да фаварыта Кацярыны II – графа Пацёмкіна, а затым і да Любамірскіх. Аднак нас больш цікавіць пазнейшы час: канец 19 – пачатак 20 стагоддзя. У той перыяд Межава валодалі Лубенскія і Дзяражынскія, пры якіх у Межава была пабудавана сядзіба, якая захавалася да нашых дзён.



Як гэта часта бывае, сядзіба захавалася не зусім у першапачатковым выглядзе. За савецкім часам будынак перабудавалі і даволі значна.

Цэнтральная частка сядзібы – двухпавярховая з мансардай, мае складаныя архітэктурныя формы са мноствам дэкаратыўных элементаў. Менавіта яна лепш за ўсё адлюстроўвае першапачатковае аблічча сядзібы.


Перад домам устаноўлены каменны крыж, пра яго ёсць нават асобная легенда-гісторыя (дарэчы ў 2 версіях). Паводле першай – крыжам адзначалі межы княстваў (верагодна Віцебскага і Друцкага). А вось па другой версіі крыж усталявалі на месцы дзе загінаў нейкі камандзір падчас Паўночнай вайны. Доўгія гады Межаўскі крыж стаяў каля ракі Адроў у вёсцы Пількавічы, пакуль у 2005 годзе яго не перавезлі.

Па чутках жыхары Пількавічаў былі не радыя такому рашэнню, але верагодна іх ніхто і не запытваў. Цікава, што падобны крыж знаходзіцца ў занядбанай царкве на іншым беразе, але меншых памераў.

Візуальна сядзіба ў Межава складаецца быццам бы з дзвюх частак. Пра першую ўжо крыху расказаў, тутака дарэчы сёння месціцца царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

А вось другая частка аднапавярховая з шасцікалонным порцікам. Першапачаткова – гэта і быў галоўны (або парадны бок). У 1953 годзе тут арганізавалі мясцовы клуб і дом культуры.


Старых здымкаў з выявамі сядзібы Лубенскіх на жаль амаль што і няма.


Змяніліся і бакавыя карпусы сядзібы, яны быццам бы набылі больш класічныя рысы. А памяшканні ў 90-ыя аддалі пад розныя магазіны і крамы.


Калі абысці сядзібу Лубенскіх-Дзяражынскіх, то складваецца адчуванне быццам дом зляпілі з двух асобных будынкаў – настолькі ўсё выглядае не гарманічна.


Акрамя сядзібы ў Межава ад былых часоў застаўся і парк, ён раскінуўся амаль на 8 гектараў. Ад сядзібнага дома да яго вядзе невялічкі масток цераз раку.

Таксама часткова ацалелі пабудовы бровара і спіртасховішча. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай сядзібы на мапе:
Калі будзеце ў гэтым краі, то паспрабуйце яшчэ заехаць у Смаляны, там шмат незвычайных цікавостак.








