Згадкі пра мястэчка Межава адносяцца ажно да першай паловы 16 стагоддзя, а за доўгую гісторыю гэтыя землі шмат разоў мянялі ўладальнікаў. Ад вядомага роду Сапегаў, да фаварыта Кацярыны II – графа Пацёмкіна, а затым і да Любамірскіх. Аднак нас больш цікавіць пазнейшы час: канец 19 – пачатак 20 стагоддзя. У той перыяд Межава валодалі Лубенскія і Дзяражынскія, пры якіх у Межава была пабудавана сядзіба, якая захавалася да нашых дзён.

Сядзібны дом у Межаве
сядзіба з вышыні, фота 2019 года
Сядзіба ў Межаве
парадны ўваход
Цікавыя мясціны ў Віцебскай вобласці
паркавы бок сядзібы

Як гэта часта бывае, сядзіба захавалася не зусім у першапачатковым выглядзе. За савецкім часам будынак перабудавалі і даволі значна.

Сядзіба Лубенскіх-Дзяражынскіх у Межава

Цэнтральная частка сядзібы – двухпавярховая з мансардай, мае складаныя архітэктурныя формы са мноствам дэкаратыўных элементаў. Менавіта яна лепш за ўсё адлюстроўвае першапачатковае аблічча сядзібы.

Межава сядзіба

Сядзіба, дзе сёння царква ў Межаве

Перад домам устаноўлены каменны крыж, пра яго ёсць нават асобная легенда-гісторыя (дарэчы ў 2 версіях). Паводле першай – крыжам адзначалі межы княстваў (верагодна Віцебскага і Друцкага). А вось па другой версіі крыж усталявалі на месцы дзе загінаў нейкі камандзір падчас Паўночнай вайны. Доўгія гады Межаўскі крыж стаяў каля ракі Адроў у вёсцы Пількавічы, пакуль у 2005 годзе яго не перавезлі.

Крыж у вёсцы Межава

Па чутках жыхары Пількавічаў былі не радыя такому рашэнню, але верагодна іх ніхто і не запытваў. Цікава, што падобны крыж знаходзіцца ў занядбанай царкве на іншым беразе, але меншых памераў.

Сядзіба ў Межава Аршанскі раён

Візуальна сядзіба ў Межава складаецца быццам бы з дзвюх частак. Пра першую ўжо крыху расказаў, тутака дарэчы сёння месціцца царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы.

Межава сядзіба Лубенскіх

А вось другая частка аднапавярховая з шасцікалонным порцікам. Першапачаткова – гэта і быў галоўны (або парадны бок). У 1953 годзе тут арганізавалі мясцовы клуб і дом культуры.

Сядзіба ў Межава

Межава дом культуры

Старых здымкаў з выявамі сядзібы Лубенскіх на жаль амаль што і няма.

Межава старое фота
фота да 1917 года

Дом культуры ў Межаве

Змяніліся і бакавыя карпусы сядзібы, яны быццам бы набылі больш класічныя рысы. А памяшканні ў 90-ыя аддалі пад розныя магазіны і крамы.

Межава, Аршанскі раён

Межава

Калі абысці сядзібу Лубенскіх-Дзяражынскіх, то складваецца адчуванне быццам дом зляпілі з двух асобных будынкаў – настолькі ўсё выглядае не гарманічна.

Незвычайная сядзіба ў Аршанскім раёне

Балкон сядзібы ў Межаве

Акрамя сядзібы ў Межава ад былых часоў застаўся і парк, ён раскінуўся амаль на 8 гектараў. Ад сядзібнага дома да яго вядзе невялічкі масток цераз раку.

Парк Дзяражынскіх Межава

Таксама часткова ацалелі пабудовы бровара і спіртасховішча. Ніжэй кропка з адзнакай гэтай сядзібы на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі, то паспрабуйце яшчэ заехаць у Смаляны, там шмат незвычайных цікавостак.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь