Вёска Пладовая, Мастоўскага раёна, уяўляе сабой некалькі жылых дамоў, царкву Нараджэння Божай Маці, прадуктовую краму і вялікую фермерскую гаспадарку “Гарызонт”. Аднак у гэтага мястэчка ёсць таксама і багатая гісторыя, звязаная са старой назвай Чарлёна (у некаторых крыніцах сустракаецца Чэрлона | Czerlona). Раней тут размяшчаўся шляхетны двор з сядзібай, які быў часткай маёнтка Лунна. Спіс шляхетных уладальнікаў даволі вялікі: Крошынскія, Сапегі, Шэметы, Сулістроўскія, але найбольшы адбітак пакінулі Друцкія-Любецкія. Менавіта пры іх напачатку 19 стагоддзя, у тагачасным Чарлёне, была пабудавана драўляная сядзіба на беразе Нёмана.

сядзіба Друцкіх-Любецкіх Чарлёна ў вёсцы Пладовая

Да нашых дзён захаваліся толькі фрагменты гаспадарчых пабудоў Друцкіх-Любецкіх, якія сёння ўжо праблематычна адшукаць на тэрыторыі вёскі Пладовая. Лепшы напамін аб старых часах – неагатычная трохаркавая брама.

Брама Друцкіх-Любецкіх

Брама сядзібы Друцкіх-Любецкіх у Чарлёне (Пладовая)

Па ўсёй бачнасці падобная брама знаходзілася і з другога боку парка, дзе як раз быў стары двор. Дарэчы, пра сам маёнтак Друцкіх-Любецкіх вядома няшмат.

Сядзіба Друцкіх-Любецкіх у вёсцы Пладовая

Галоўны дом уяўляў сабой прамавугольную пабудову ў адзін паверх са скатным дахам. Цікава, што ў левым крыле будынка размяшчалася фамільная капліца, такое архітэктурнае рашэнне звычайна ўласціва буйнейшым сядзібам. Ніжэй здымак рэканструкцыя з выявай сядзібы, зрабіў яго на падставе старога здымка.

Сядзіба ў Чарлёне
візуальная рэканструкцыя пры дапамозе ШІ

Апошнія ўладары маёнтка ў Чарлёне па лініі Друцкіх-Любецкіх – гэта прапраўнучкі Францішка Ксаверыя, Яніна і Тэрэза. Пасля 1939 года сядзіба не згадваецца, магчыма была разбурана падчас вайны.

Што за брама ў вёсцы Пладовая?

Да брамы цягнецца алея, якая пачынаецца адразу ад праваслаўнага храма, ніжэй кропка з размяшчэннем цікавосткі на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі раю паглядзець руіны капліцы Ябланоўскіх у вёсцы Шчэчыцы. Таксама варта зазірнуць у Шчучын, дзе ёсць магчымасць наведаць адноўлены палац Друцкіх-Любецкіх.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь