Першыя пісьмовыя згадкі пра мястэчка Опса адносяцца да пачатку 16 стагоддзя. З 1676 года наваколле ў валоданні роду Цеханавецкіх, пры якіх заснаваны каталіцкі прыход і пабудаваны драўляны храм (на яго месцы затым узвядуць касцёл Святога Яна Хрысціцеля). Броэль-Плятэрам Опса, як і маёнтак Бяльмонт, дасталіся ў 1823 годзе. Паколькі асноўны час прадстаўнікі Плятэраў праводзілі ў Бяльмонце, то думак пра будаўніцтва сядзібы ў Опсе не было.

Аграгарадок Опса
фота 2021 года

Ідэя збудаваць шыкоўны палац прыйшла Феліксу Плятэру толькі ў пачатку 20 стагоддзя. На тое было шэраг прычын, звязаных з праблемамі ўнутры сям’і. Дзеля гэтага ён запрасіў літоўскага архітэктара Цялежынскага з Панявежа, які прапанаваў даволі такі незвычайны праект сядзібы.

Палац Плятэраў у аграгарадку Опса, Беларусь

Опса - старадаўняя сядзіба Плятэраў

Сядзіба ў Опсе мае рысы неакласічнай архітэктуры. Будынак уяўляе сабой Е-вобразную пабудову з трох частак. Цэнтральны аб’ём аднапавярховы, выдзелены порцікам на дзвюх калонах.

Порцік сядзібы Плятэраў у Опсе

Па баках размяшчаюцца двухпавярховыя крылы флігеляў.

Старадаўнія сядзібы Беларусі

Увесь палац накрыты складаным двухсхільным дахам, ламанага стылю, першапачаткова выкананай з гонта.

Былая сядзіба Плятэраў у мястэчку Опса

Закінутыя месцы Беларусі

Лічыцца што палац-сядзіба пабудаваны да 1904 года, але Плятэры тут толкам так і не пасяліліся, аддаючы перавагу старому маёнтку Бяльмонт.

Стары фотаздымак Опса ў 1925 годзе
1925 год

За часач Першай сусветнай вайны Опса акупавана нямецкімі войскамі, а ў сценах сядзібы размясцілі ваенны шпіталь. Пасля заканчэння вайны, Опса была ў складзе Польшчы, а Фелікс Плятэр у 1920 годзе прымае складанае рашэнне прадаць палац.

Сядзіба Плятэраў Паркавы выгляд

Палякі вырашылі заснаваць тутака земляробчую школу, мяркуючы па старых запісах, даволі паспяховую. Аднак прыйшла новая бяда – Другая сусветная вайна, навучальная ўстанова зачыняецца. Наступным этапам для былога палаца Плятэраў стане інтэрнат для сірот.

Занядбаная сядзіба Плятэраў у мястэчку Опса

Пірс у сядзібе Плятэраў

У 80-ыя інтэрнат перамясцілі ў іншы раён, а будынак нейкі час заставаўся без гаспадара. За гэты час былы палац Плятэраў моцна пацярпеў. Да таго ж былі знесены ўнутраныя перагародкі, што поўнасцю парушыла планіровачныя рашэнні, спраектаваныя напачатку 20 стагоддзя.

Флігель сядзібы Плятэраў у Опсе

Флігель сядзібы Плятэраў у Опсе

Да 2012 года з’явілася надзея на адраджэнне гэтай унікальнай цікавосткі Беларусі. Профільная кампанія ТАА “Сядзібы і замкі” распрацавала праект па аднаўленні і стварэнні на базе палаца цэлага турыстычнага комплексу. У 2016 годзе яны нават атрымалі прэстыжную ўзнагароду Baltic Prix d’Excellence за свой праект рэканструкцыі. Аднак, як часта бывае, планы засталіся толькі на паперы, а рэалізацыя ў марах.

Гарышча сядзібы Плятэраў у Опсе

Сядзіба Броэль-Плятэраў у Опсе

Гуляючы па прыгожай тэрыторыі комплексу можна заўважыць і іншыя пабудовы часоў Плятэраў: флігель, свіран і лядоўню. А вось мясцовым быццам бы да аднаўлення былога палаца няма аніякай справы.

Лядоўня ў Опсе

Сядзіба Плятэраў знаходзіцца крыху ў аддаленні ад цэнтра аграгарадка Опса. З галоўнай вуліцы і трасы Р27, з’язджайце на вуліцу Маладзёжная, славутасць будзе злева, вось адзнака на мапе:

У гэтых краях будзе таксама цікава паглядзець драўляны касцёл у вёсцы Далёкія і храм у Мілюнцах.

1 КОММЕНТАРИЙ

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь