Лапушна – гэта невялікая вёсачка ў Дзятлаўскім раёне, Гродзенскай вобласці, дзе сёння можна паглядзець капліцу і рэшткі спадчыны Наркевічаў-Ёдкаў. Аднак, што даволі цікава, маёнтак Лапушна збудавалі не прадстаўнікі Наркевічаў-Ёдкаў, а нейкія Пілецкія (Пілеццы), чыё прозвішча, як гэта часта бывае ў нашай гісторыі, амаль нідзе і не згадваецца. А вось да Ёдкаў гэтыя землі перайшлі пасля шлюбу Тэафіліі Пілецкай з Ануфрыем Наркевічам-Ёдкам у 1888 годзе. Ну і каб вас цалкам заблытаць, напачатку 20 стагоддзя Тэафілія зноўку выходзіць замуж, гэтым разам за Томаша Наркевіча-Ёдка (брата ейнага першага мужа).

Лапушна Наркевічаў-Ёдкаў

Акрамя сядзібы і рознай гаспадаркі, у Лапушна была і вось такая каплічка Святой Тэрэзы.

Капліца Наркевічаў-Ёдкаў у Лапушна

Лапушна старое фота
здымак Яна Булгака, 1920-ыя гады

Будавалі яе як фамільную пахавальню ў 1908 годзе (гэтая дата ёсць на могілкавым баку будынка). Хутчэй за ўсё будаўніцтвам займаўся сын Тэафіліі – Раман. Капліца мае архітэктуру неакласічнага стылю і вылучаецца чатырохкалоным дарычным порцікам. На франтоне захаваўся надпіс “Requiescant in Pace“, што значыць на наскай мове – Спачывай з мірам.

Капліца ў Лапушна

Капліца Наркевічаў-Ёдкаў у Лапушна мае кампактныя памеры, будынак прыблізна 12 на 9 метраў. Сцены ўпрыгожаны пілястрамі, фальш-калонамі і дэкаратыўным карнізам.

Цікавосткі Беларусі - вёска Лапушна

Часовня усыпальница Наркевичей-Иодко в Лопушно

Вядома, што ў гэтай капліцы была пахавана 17 гадовая дачка Тэафіліі, ёсць думкі, што дзеля яе і збудавалі гэты храм.

Вёска Лапушна

Капліца Наркевічаў-Ёдкаў

А вось сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў цалкам знікла, лепшым напамінам пра тое што яна калісьці тутака стаяла можна лічыць рэшткі гаспадарчых будынкаў.

Страчаная спадчына Беларусі - Лапушна

Сядзіба, як і каплічка, мела класічную архітэктуру. Дом быў аднапавярховы, з масіўным порцікам на 6 калонах. Захавалася інфармацыя, што ўнутры было 20 пакояў з бальнай залай, сталовай і службовымі памяшканнямі.

Як выглядала сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў у Лапушна?
Парадны бок сядзібы, фота да 1939 года, з калекцыі К. Шастоўскага

З паркавага боку сядзіба мела крыху іншы выгляд, паглядзіце здымак ніжэй:

Лапушна
паркавы бок сядзібы ў Лапушна, фота да 1918 года

Знайшоў інфармацыю, што на падмурках сядзібнага дому ў 1955 годзе збудавалі свіран, а вось які дакладна і ці было тое на самой справе – адказаць ужо складана. Да былога маёнтку ўсё яшчэ цягнецца ліпавая алея, дарэчы яна калісьці даўно вяла ажно да самой капліцы.

Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў

Лапушна ад Наркевічаў-Ёдкаў перайшло да Козел-Паклеўскіх у 1920 годзе. Здзіслаў Козел-Паклеўскі быў апошнім уладаром гэтых зямель, да самага 1939 года. Затым лёс маёнтка становіцца крыху блытаным, але хутчэй за ўсё нечым не адрозніваецца ад сотні другіх падобных аб’ектыў. Ніжэй кропка з адзнакай месца дзе знаходзіцца капліца Святой Тэрэзы:

Недалёка ад гэтых мясцін можна наведаць дзіўнае мястэчка – Наваельню.

ОСТАВЬТЕ ОТВЕТ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь