Вёска Каштанаўка знаходзіцца ў Пружанскім раёне, Брэсцкай вобласці. Мясціны тут цікавыя, з багатай гісторыяй, якая пачынаецца ў другой палове 16 стагоддзі, калі фальварак яшчэ называўся Чахец. Гэтыя землі пераходзілі ад аднаго шляхецкага роду да другога, пакуль у 19 стагоддзі Каштанаўка не стала ўласнасцю Дзяконскіх і менавіта з гэтым прозвішчам будзе звязаны лёс сядзібы.

Сядзіба Дзяконскіх "Чахец" у вёсцы Каштанаўка

Росквіт маёнтка Чахец адбыўся пры Альбіне Дзяконскам, менавіта пры ім была пашырана сядзіба, а таксама створаны парк.

Сядзіба ў вёсцы Каштанаўка.

Разваліны сядзібы Дзеконскіх у Каштанаўцы.

Сядзіба ўяўляла сабой асіметрычны будынак прамавугольнай формы, каля 36 метраў у даўжыню. Асноўная частка – аднапавярховая, на высокім цокалі, крыху лявей дабудаваны двухпавярховы, так званы, панскі корпус.

Сядзіба Дзяконскіх "Чахец" у вёсцы Каштанаўка
здымак з альбому Peter Beck, прыблізна 1910 год

Галоўны або парадны ўваход вылучаўся чатырохкалонным ганкам з трохкутным фронтам.

Незвычайная сядзіба ў вёсцы Каштанаўка.

З паркавага боку сядзібы, таксама ёсць фігурныя калоны, але выкананыя з металу.

Вёска Каштанаўка Пружанскі раён

сядзіба Дзеконскіх "Чахец" у вёсцы Каштанаўка

Яшчэ адзін элемент дэкору, які варты ўвагі і нават часткова захаваўся – гэта падлога, выкладзеная блакітнай пліткай з арнаментам.

Сядзіба ў вёсцы Каштанаўка.

Як і для большасці падобных сядзіб на тэрыторыі Беларусі, 1939 год прынёс спусташэнне і пакуты. Апошні законны уладальнік – Януш Дзяконскі сасланы ў Сібір. Яго жонка, Марыя Орда, і сын цудам паспелі збегчы ў Варшаву, пакінуўшы родныя мясціны.

Сядзіба ў вёсцы Каштанаўка.

Закінутыя сядзібы Беларусі

За ваенным і пасляваенным часам большасць каштоўнасцяў і антыкварыяту, які захоўваўся ў сядзібе, беззваротна страчаны. Пасля 50-ых гадоў, у сценах будынка размясцілася адміністрацыя мясцовага калгаса, а прыгожая назва “Чахец” саступіла больш простай і зразумелай – “Каштанаўка”.

Сядзіба недалёка ад горада Пружаны.

Разваліны і руіны Беларусі

Бліжэй да 90-ых, стары будынак сядзібы паступова прыходзіць у занядбанасць. Напачтку 2000-ых, гэтую цікавостку Пружанскага раёна спрабавалі некалькі разоз выратаваць – выстаўлялі на аўкцыён. У 2016 годзе нават паспяхова, была падпісана дамова куплі-продажу.

Разваліны сядзібы Дзеконскіх

Такім чынам былая сядзіба Дзяконскіх, 0,7 гектараў зямлі, а яшчэ будынак бровара прыкладна за 11 тысяч даляраў адышлі прыватнаму прадпрымальніку.

Закінутая сядзіба ў вёсцы Каштанаўка.

Закінутыя месцы Беларусі

На момант напісання гэтага артыкула (2021 год, жнівень) ва ўсю ішлі будаўнічыя работы. Некалькі працоўных разбіралі завалы і рыхтавалі паверхні для аднаўлення.

сядзіба Дзеконскіх "Чахец" у вёсцы Каштанаўка

сядзіба Дзеконскіх "Чахец" у вёсцы Каштанаўка

Плануецца, што сядзіба Дзяконскіх стане музеем з гасцініцай. Будзе цікава прыехаць сюды праз некалькі гадоў і паглядзець як ідуць справы.

Сядзіба Дзяконскіх "Чахец" у вёсцы Каштанаўка

Сядзіба Дзеконскіх

Ніжэй кропка з адзнакай гэтай цікавосткі на мапе:

Недалёка ад вёскі Каштанаўка часткова захаваўся яшчэ адзін маёнтак – сядзіба Трэмбіцкіх. Таксама варта заехаць і ў Пружаны, дзе ёсць розныя аб’екты: касцёл, сядзіба-музей Швыкоўскіх, гандлёвыя рады, сабор.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь