Сёняшні Барбароў (па рускі – Барбаров) сярэдняга памеру аграгарадок у Мазырскім раёне, Гомельскай вобласці, але калісьці даўно, гэтае мястэчка было старажытным паселішчам, дзе нават стаяў магутны замак, які быў абнесены валамі і ровамі. Што цікава, Барбароўскі замак існаваў ажно да першай паловы 19 стагоддзя. Дарэчы тады Барбароў называўся наўпрост Бабічы. Аднак так склалася, што тая старая гісторыя ўжо парадкам забылася, а пра замак амаль і не згадваюць, затое добра памятаюць пра былую сядзібу, ці больш дакладна палац Горватаў. У Барбарове ад спадчыны Горватаў захавалася брама, перабудаваная стайня, масток, а таксама пейзажны парк.
Сядзібны комплекс у Барбарове мяркуецца што быў закладзены прадстаўнікамі роду Аскеркаў. За актыўны ўдзел у паўстанні 1794 года ў Аскеркаў маёнтак адабралі і перадалі Якаву Сіверсу. Ад якога Барбараў перайшоў да Андрэя фон Гольста і толькі затым, ужо ў 1826 годзе, сядзібу набыў Ігнат Тадэвушавіч Горват. Як вы разумееце, менавіта з гэтым прозвішчам і будзе звязаны далейшы лёс мястэчка. Дарэчы, Горваты аселі галоўным чынам на Палессі напрыканцы 17 стагоддзя, у гэтым краі ў іх было яшчэ шэраг выбітных маёнткаў.
А вось калі быў пабудаваны палац у Барбарове, – сёння дакладна сказаць ужо немагчыма.


Па думках гісторыкаў і даследчыкаў, палац узнік яшчэ за часам Ігнацыя Горвата, дэпутата дваранства і суддзі мазырскага (канец 18 – пачатак 19 ст.). Паводле іншых звестак, архітэктарам, які будаваў гэтую сядзіба, мог быць Лунэбург, які ў 1880 годзе хутчэй за ўсё займаўся Нароўлянскім палацам для Горватаў. А гэта ўжо – другая палова 19 стагоддзя.

Двухпавярховая сядзіба ў Барбарове, у адрозненне ад палаца ў Нароўлі, насамрэч была даволі такі простая. Будынак кампактны, стаяў на высокім падмурку прамавугольнай формы. На галоўным фасадзе вылучаўся порцік з чатырох парных калон у так званым тосканскім стылі. Пад калонамі па ўсёй шырыні фасада ішла тэраса з каванай балюстрадай. Тыльны, ці паркавы, фасад палаца не меў рызаліту, але выходзіў на вялікую тэрасу. Асноўным дэкаратыўным элементам фасадаў былі вялікія трохвугольныя франтоны.
Злева да сядзібнага дома прымыкаў крыху павышаны, але ніжэйшы за асноўны корпус флігель, які выкарыстоўваўся як зімовы сад. Адзін з яго фасадаў быў шкляны, а з другога боку знаходзіліся службовыя памяшканні: канцылярыя, гасцёўня і сталоўка.
Сядзіба ў Барбарове на жаль да нашага часу не захавалася, нават дакладна невядома калі і пры якіх абставінах знік палац. Тут ужо як ёсць. Сёння паглядзець можна толькі старую браму, якая дзіўным чынам дайшла да нас амаль без змен.
Наверсе брамы звярніце ўвагу на цікавыя і даволі незвычайныя чашы ці вазы, – яны выглядаюць вельмі файна.
Безумоўна ў Барбарове варта паглядзець і стары масток, які цягнуўся як раз у бок палаца. Выкананы ён, як і брама, з жоўтай цэглы і ў падобнай архітэктуры. Гэтыя пабудовы адносяцца да сярэдзіны 19 стагоддзя.
Захаваліся згадкі аб тым як выглядаў палац Горватаў унутры. Так жылыя і гаспадарчыя пакоі былі на першым паверсе, а вось для працаўнікоў – на другім. Што аднак выглядае даволі дзіўна. Асабліва ўражвала бальная зала, якая займала частку другога паверха над вестыбюлем.

У палацы ў Барбарове была багатая карцінная галерэя, якая засталася Горватам у спадчыну. У іхняй бібліятэцы захоўваліся шматлікія старадрукі, таксама мапы, граматы, гербавыя кнігі, калекцыі падпісаных дакументаў. Карацей – скарбаў тутака хапала.
Ніжэй кропка з адзнакай брамы Горватаў у мястэчку Барбароў:
У гэтым краі раю наведаць Мазыр – паглядзець старую забудову, царкву, замак і іншыя цікавосткі горада.
Вельмі цікава, прыемна бачыць даданне штучнага інтэлекту. Хацелася б таксама пачытаць пра сядзібу Свентаржэцкіх у вёсцы Маліноўшчына