У Беларусі драўлянае дойлідства ў асноўным прадстаўлена цэрквамі і крыху радзей касцёламі, але ёсць і некалькі добрых прыкладаў старых маёнткаў, сярод якіх асабліва вылучаецца сядзіба ў Поразаве. Збудавана ў другой палове 19 стагоддзя з рысамі барока і архітэктурнага стылю класіцызм.

Сядзіба Бутаўт-Андрэйкавічаў "Багудзенкі"

Сядзіба Багудзенкі Поразава

Лічыцца, што гэтую сядзібу пабудавалі па замове Тадэвуша Бутаўт-Андрэйкавіча. Дарэчы, прадстаўнікам гэтага роду належалі і яшчэ некалькі невялічкіх фальваркаў раёна. Так напрыклад Марыя Магдалена валодала Гарнастаевічамі і Навасадамі.

Драўляная архітэктура Беларусі

Што цікава, па ўсёй відавочнасці Бутаўт-Андрэйкавічы не жылі ў Поразава, магчыма здавалі маёнтак у рэнт. У 1937 годзе сядзібу Багудзенкі выкупіла мясцовая гміна з далейшым планам адкрыць тутака шпіталь. Падчас вайны ў сценах ужо былога маёнтка жылі жыхары Поразава, якія страцілі сваё жыллё, тут жа размяшчалася ваенная частка і лазарэт.

Драўляная сядзіба ў Поразава

За савецкім часам унутраную планіроўку дома капітальна змянілі, дабудавалі цагляную кацельню і адкрылі бальніцу, якая працавала ажно да пачатку 2000-ых.

Сядзіба Поразава

Затым, у 2011 годзе, у гэтага гістарычнага будынка з’явіўся прыватны ўласнік і надзея на тое, што ўнікальны турыстычны аб’ект атрымаў другі шанец. Аднак цуд не адбыўся і драўляны помнік архітэктуры працягнуў разбурацца. Зімой 2023 года сядзібу зноў выставілі на таргі, стартавая сума на аўкцыёне складала 9000 $.

Поразава сядзіба

У архітэктурным плане Поразаўская сядзіба аналагаў не мае ў нашай краіне, таму захаваць гэты аб’ект па-сапраўднаму варта.

Драўляная сядзіба "Багудзенкі" ў Поразава
Так выглядала сядзіба напачатку 20 стагоддзя

Будынак прамавугольны і на высокім цокалі, накрыты складаным ломаным дахам, агульная плошча якога складае каля 500 квадратных метраў. Уваход вылучаецца порцікам на 4 калонах, над якім размешчаны мансардны паверх, што ўпрыгожаны разьбянай імітацыяй балкона.

Драўляныя сядзібы Беларусі

Паабапал дома размяшчаюцца 2 рызаліты, над якімі ўзвышаюцца шатровыя вежкі, а са зваротнага боку сядзіба мае 3 эркеры.

Поразаўская сядзіба

Сядзіба ў Поразава

Акрамя старажытнай сядзібы на тэрыторыі комплексу часткова захаваўся пейзажны парк і гаспадарчыя пабудовы.

Што за драўляны дом у Поразава?

Адна з галоўных славутасцяў Поразава знаходзіцца ледзь наводдаль ад гістарычнай часткі, ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У гарадскім пасёлку паглядзіце таксама касцёл Святога Міхала Арханёла і былую сінагогу.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь