Беларусь – гэта краіна, дзе амаль у кожным населеным пункце знаходзіўся шляхецкі маёнтак. Не выключэннем стала і вёска Арэхаўна, дзе часткова захавалася сядзіба Грабніцкіх.

сядзіба Грабніцкіх Арэхаўна

сядзіба Грабніцкіх Арэхаўна

Грабніцкім гэтыя землі прадаў у 1745 годзе памешчык Ян Рыпінскі. Новыя ўладары, з цягам часу, вырашалі пабудаваць тут сапраўдны фамільны палац на месцы старой сядзібы Рыпінскіх.

Сядзіба ў вёсцы Арэхаўна

Для будаўніцтва сядзібнага дома абралі цудоўнае месца на беразе возера Арэхаўна.

сядзіба Грабніцкіх Арэхаўна

У 1840 годзе сядзіба Грабніцкіх у вёсцы Арэхаўна была цалкам скончана, таксама на той момант ужо сфарміраваны ландшафтны парк і пабудавана ўніяцкая царква.

Сядзіба Арэхаўна

Сядзіба Грабніцкіх.

Па сваёй архітэктуры сядзіба хутчэй адносіцца да стылю позняга класіцызму, аднапавярховая, але з двухпавярховай цэнтральнай часткай.

Маёнтак Арэхаўна

Даволі незвычайнае рашэнне гэта ўваход, які размешчаны ў правай частцы дома (звычайна ў падобных сядзібах размяшчаецца ў цэнтры).

чатырохкалонны порцік архітэктура

Былая сядзіба Грабніцкіх у вёсцы Арэхаўна

Але ёсць меркаванне, што гэта наступства пасля перабудовы сядзібы. У некаторых крыніцах ёсць інфармацыя аб тым, што быў такі ж сіметрычны ўваход злева. На жаль чатырохкалонны порцік павольна разбураецца, а адна з калон гатова абрынуцца ў любы момант.

Закінутая сядзіба Арэхаўна

Арэхаўна віцебская вобласць

Грабніцкія перасталі валодаць Арэхаўна ў 1917 годзе, калі пачалася нацыяналізацыя. У 30-ых гадах, у сценах ужо былой сядзібы размясцілі кватэры для працаўнікоў калгасу «Чырвоны Кастрычнік».

Сядзіба ў Арэхаўна

Падчас Другой сусветнай вайны будынак сядзібы выкарыстоўвалі як ваенны шпіталь. Пасля заканчэння вайны тут знаходзіліся навучальныя класы. Школа функцыянавала да пачатку 90-ых, пакуль не пераехала ў новы будынак.

сядзіба Грабніцкіх Арэхаўна
фота часоў калі тут яшчэ працавала школа

Пасля гэтага сядзіба ў Арэхаўна становіцца непатрэбнай і з кожным годам усё мацней прыходзіць у заняпад. “Віцебскаблмаёмасць” некалькі разоў выстаўлялі сядзібу Грабніцкіх на аўкцыён, нават з’яўляліся жадаючыя на пакупку. Аднак складанасць рэканструкцыі і мноства абмежаванняў не давалі магчымасці распачаць работы па адраджэнні гістарычнай спадчыны.

Закінутая сядзіба Грабніцкіх у вёсцы Арэхаўна

Апошні раз, таргі пачыналіся ўсяго з 27 рублёў, таму калі вы даўно марылі аб уласнай сядзібе – то дом у Арэхаўна вас чакае.

Закінутыя сядзібы Беларусі

Помнік архітэктуры Беларусі

Сядзібны комплекс даволі лёгка знайсці, глядзіце адзнаку на мапе:

Недалёка ад вёскі Арэхаўна можна наведаць касцёл ва Ушачах. Іншыя славутасці Беларусі.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь