У Беларусі ёсць шмат цікавых і незвычайных птушак, сярод якіх асобна вылучаюцца Залацістыя шчуркі (Merops apiaster).
Залацістая шчурка, або шчурка пчалаедка – гэта адна з самых прыгожых і яркіх птушак, якія сустракаюцца ў Беларусі. Яна належыць да сямейства Шчуркавыя і добра вядомая сваім так званым пчаліным “рацыёнам” і сацыяльнымі паводзінамі.
Галава ў гэтай птушцы чырванавата-карычневая, спіна і крылы: зялёна-блакітныя з карычневымі плямамі, брушка – бірюзова-блакітнае, а хвост з характэрнымі доўгімі пёрамі. Даўжыня цела шчуркі-пчалаедкі прыкладна 25–29 сантыметраў (з хвастом), размах крылаў каля 36–40 сантыметраў.
У Беларусі залацістая шчурка даволі рэдкі від, які часцей адзначаецца на Поўдні (Палессе), уздоўж Прыпяці, таксама ў цэнтральнай частцы. Ёсць такое меркаванне, што з кожным годам пашырае арэал на поўнач.
Пчалаедка – цеплалюбівая пералётная птушка, якая ў Беларусь прылятае звычайна ў траўні і адлятае даволі рана (чэрвень, радзей у верасні).
Залацістая шчурка захоплівае насякомых у палёце, часта з “назіральных пастоў” (галіны, драты). Аснова рацыёну складаюць розныя кузуркі, асабліва пчолы, восы, шэршні, стракозы, матылі. Перад тым як з’есці пчалу ці асу, выціскае яе дзюбай аб галіну, каб пазбавіцца джала. Птушкі жывуць калоніямі і калектыўным выхаваннем. Дарэчы, маладыя птушкі з мінулага году могуць дапамагаць бацькам.
Залацістая шчурка вельмі прыгожая, але часам яе лічаць шкоднікам для пчаляроў і агулам сельскай гаспадарцы, што не з’яўляецца цалкам праўдай. Птушка-пчалаедка хоць і харчуецца пчоламі, але ў рэчаіснасці не з’яўляецца пагрозай для пчалярства, бо спажывае пераважна дзікіх пчол і іншых дзікіх казурак.