У гістарычным цэнтры гарадскога пасёлка Ружаны часткова захаваўся сінагагальны двор, які быў заснаваны яшчэ ў 18 стагоддзі. Ён складаўся з 3 сінагог, школы, хедара, малельнай і нават тэатра. Сёння ад усяго гэтага комплексу захаваліся толькі 2 будынкі.



Тэрыторыя дзе знаходзіцца былая ружанская сінагога належыць аўтабазе, таму праход можа быць абмежаваны.
Высокі аднапавярховы будынак, з арачнымі вокнамі, быў пабудаваны ў другой палове 19 стагоддзя, у архітэктурным стылі эклектыка. Па праекце гэтая сінагога падобная на слонімскай.
Побач стаіць крыху ніжэйшы, але таксама мураваны будынак – гэта малая сінагога канца 18 стагоддзя.
Сінагагальны двор у Ружанах дзейнічаў да 1940 года. Затым сінагогі былі закрытыя, а большасць габрэйскага насельніцтва забіта падчас нямецкай акупацыі.
Прыгожыя будынкі сінагог за савецкім часам выкарыстоўвалі як склады і майстэрні. Іх стан з кожным годам толькі пагаршаўся. У нейкі момант вялікую сінагогу цалкам закінулі, а вось у малой і сёння размяшчаецца адміністрацыя аўтабазы.
Знаходзіцца гэтая цікавостка амаль што ў самым цэнтры Ружан, літаральна некалькі крокаў ад Петрапаўлаўскай царквы. Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:
У Ружанах раю таксама паглядзець стары касцёл.