У Чачэрску, Гомельская вобласць, можна ўбачыць унікальны і даволі рэдкі для Беларусі тып помнікаў архітэктуры – гэта ратуша канца 18 стагоддзя. Яе будаўніцтвам заняліся пасля 1774 года, у той час Чачэрскам валодаў граф Чарнышоў Захар Рыгоравіч.

Што паглядзець у Чачэрску?

Цалкам імаверна, што на месцы каменнай калісьці стаяла драўляная ратуша, як ніяк горад атрымаў Магдэбургскае права яшчэ напачатку 16 стагоддзя. Аднак аніякіх дакладных звестак пра гэта не захавалася, так што застаецца толькі меркаваць аб тым, як выглядаў будынак-папярэднік.

Чачэрская ратуша

Чачэрская ратуша цікава сваёй архітэктурай у якой класіцызм змяшаўся з псеўдагатычнымі элементамі.

Чачэрская ратуша старое фота
фота 1895 года Тэафіла Барэці

Будынак квадратнай формы мае 2 асноўных паверха, цокаль, а таксама прасторны пакой на 4-ым ярусе, які завяршаецца яшчэ драўлянай вежай (дзе таксама ёсць 2 памяшканні).

Славутасці Чачэрска - ратуша

Вокны першага паверха прастакутныя, над імі гатычныя паўаркі другога паверха, а далей прыгожы карніз з ляпнымі кранштэйнамі. Па кутах ратушы размешчаны невялічкія дэкаратыўныя вежкі, якія завяршаюцца складанымі шпілямі. Цэнтральная вежа самая высокая з доўгімі арачнымі вокнамі.

Чачэрск ратуша

Чачэрская ратуша, Беларусь

Большую частку свайго часу ратушу ў Чачэрску выкарыстоўвалі пад адміністрацыйныя патрэбы. Нейкі перыяд тут знаходзіўся мясцовы заатэхнікам і вучылішча, а паралельна нават працавала аптэка.

Ратуша ў Чачэрску

Падчас нямецкай акупацыі ў сценах ратушы дзейнічала турма.

Чачэрская ратуша старое фота
фота часоў Другой сусветнай вайны

Пасля вайны тут ізноў адкрылі навучальную ўстанову, якая функцыянавала аж да пажару 1972 года. У агні моцна пацярпелі драўляныя элементы і канструкцыі ратушы, а яе аднаўленнем у выніку займаліся яшчэ доўгія гады.

Ратуша ў Чачэрску

Афіцыйная дата завяршэння аднаўленчых прац і ўрачыстага адкрыцця лічыцца 2004 год. З таго часу тут размясціўся мясцовы музей гісторыі і этнаграфіі.

Славутасці Чачэрска

Ратуша – гэта галоўная цікавостка горада, якая знаходзіцца ў самым цэнтры, знайсці яе будзе проста. Музей працуе з панядзелка па суботу з 8:30 і да 17:30 (субота – кароткі дзень, нядзеля – выходны). Ніжэй кропка з адзнакай на мапе:

У Чачэрску рэкамендую паглядзець былы палац Чарнышовых-Круглікавых і Спаса-Праабражэнская царкву, якую як і ратушу будавалі напрыканцы 18 стагоддзі.

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь