Недалёка ад Слоніма, паміж вёскай Якімавічы і былым маёнткам Пуслоўскіх “Альбярцін”, можна ўбачыць даволі незвычайную славутасць – велізарны расколаты камень. Мяркуецца, што гэты валун быў прынесены са скандынаўскіх земляў каля 150-220 тысяч гадоў таму. Растаў у гэтым краі і хутчэй за ўсё ад перападу тэмпературы раскалоўся. Аднак у мясцовых жыхароў ёсць свая трактоўка і нават легенда аб тым якім чынам гэты масіўны камень быў расколаты.

Расколаты валун каля Слоніма

Паводле гэтай легенды, Войцех Пуслоўскі ехаў з палявання ў сваю сядзібу, тую самую што ў Альбярціне. Па дарозе яго заспела моцная навальніца з ліўнем. Вырашыўшы не рызыкаваць конямі і дарма не мокнуць, шляхціц схаваўся ля краю вялізнага валуна і ў той жа момант у камень трапіла маланка, якая і падзяліла яго на дзве няроўныя паловы.

Расколаты камень Альбярцін

Шок у Пуслоўскага змяніўся здзіўленнем, а таксама жаданнем забраць выратавальны артэфакт у свой сядзібны парк. Аднак ягоныя работнікі так і не здолелі адкапаць вялізарны валун. Войцех не стаў супраціўляцца лёсу, а ў падзяку аб цудоўным выратаванні ўстанавіў тутака памятны крыж.

Вялізны расколаты валун Беларусь

Незвычайныя славутасці Беларусі

Была тая гісторыя ці не ўжо ніхто і не ўспомніць, але сучасныя маладыя жыхары Слоніма пра гэтае месца добра ведаюць і далі яму рамантычную назву – “Камень закаханых”.

Слонімскі валун "Камень закаханых" - цікавосткі Беларусі

Расколаты валун Слонім

З 2008 года валун атрымаў афіцыйны статус геалагічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

Геалагічны помнік прыроды - расколаты валун

Каля падножжа гэтага каменя нават усталявалі добра знаёмую падарожнікам па Беларусі таблічку – “Гісторыка-культурная каштоўнасць”. Акрамя таго сцерлі ўсялякія непатрэбныя надпісы з граняў валуна.

Слонім расколаты валун

Расколаты слонімскі камень чымсьці нагадвае горную пароду, якая нібы складаецца з розных невялічкіх валуноў. У помніка прыроды прыкладна наступныя памеры: валун вялікі – 3,0*2,5*3,5 метра і важыць каля 60 тон. Меншы валун – 3,0*1,2*2,15 метра і яго вага каля 26 тон.

Расколаты валун Якімавічы 

Дабрацца да гэтай славутасці можна па дарозе H6347 ад Слоніма, ніжэй адзнака на мапе:

Калі будзеце ў гэтым краі раю таксама паглядзець храм-крэпасць у Сынкавічах.

1 КОММЕНТАРИЙ

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь