Так склалася, што звычайна больш увагі звяртаюць на рэкі якія вядомыя сваімі доўгімі, звілістымі патокамі, але не ўсе рэкі цякуць на вялікія адлегласці. Так фактычна ў свеце ёсць самая маленькая рака і гэта – Роў у штаце Мантана, якая цячэ ўсяго на 61 метр паміж Джаент-Спрынгс і ракой Місуры. Менавіта за гэты факт рака Роў у ЗША была названа самай кароткай ракой у свеце (гэта зафіксавана ў Кнізе рэкордаў Гінеса ў 1989 годзе). Але што наконт Беларусі? Якая самая кароткая рака ў нашай краіне?

Самая кароткая рака Беларусі - Скема

Расказваю – гэта Скема, рака-малютка ў Мядзельскім раёне, якая злучае возера Мястра і як мне падаецца, самая вялікая і найпапулярнейшае возера нашай краіны – Нарач.

Самая кароткая рака Беларусі - Скема

Вада тут празрыстая, кажуць нават ракі ёсць, і што цікава, даволі хуткая. Прайсці ўздоўж ракі можна літаральна за хвілін 10 і паглядзець на шыкоўныя краявіды.

Рака Скема

Даўжыня Скемы – каля 180 метраў, а шырыня ад 1 метра да 4. Часам рака падаецца і даволі глыбокай да 1,5 метраў. Мясцовыя жыхары тут нават збудавалі невялічкую купальню.

Самая кароткая рака Беларусі

Над ракой праходзіць мост які злучае вёску Гатавічы (побач санаторый “Сосны”) і Мікольцы, што каля трасы Р28.

Рака Скема

Ніжэй кропка з адзнакай ракі на мапе:

Недалёка ад гэтых мясцін знаходзіцца гарадскі пасёлак Свір – дзе даволі шмат цікавостак, як прыродных, так і гістарычных.

1 КОММЕНТАРИЙ

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь