Птушка Шэрая варона (Corvus corone cornix, рус – Серая ворона) лічыцца разумнай і вельмі кемлівай, у горадзе лёгка заўважыць як вароны вырашаюць даволі складаныя задачы з харчаваннем: скідваюць жалуды з вышыні каб раскалоць, адчыняюць металічныя кансервавыя банкі, развязваюць смеццевыя пакеты і шмат чаго яшчэ.


Шэрая варона – усёедная, сілкуецца як рознымі казуркамі, так і адыходамі жыццядзейнасці чалавека. Таксама не грэбуе падалью і паляваннем на дробных грызуноў, да таго ж можа руйнаваць гнёзды іншых птушак. Вонкава варону лёгка апазнаць: чорныя крылы, галава, шыя, хвост і дзюба, а брушка і спіна – шэрыя. Па памерах Corvus corone cornix у сярэднім не перавышае 25 сантыметраў.

У Беларусі шэрая варона абрана птушкай 2024 года і на тое хапае прычын. Гэты від птушак сапраўды вылучаецца сярод вялізнага птушынага спісу сваімі незвычайнымі звычкамі.

Шэрыя вароны манагамныя, што цікава часта вяртаюцца на свае старыя гнёзды, якія дарэчы могуць будаваць з самых дзіўных матэрыялаў. Часта вароны збіваюцца ў зграі каб адганяць драпежнікаў ці папярэджваць пагрозу з боку чалавека. За шэрымі варонамі заўважалі вельмі незвычайны рытуал, калі гэтыя птушкі бачаць мёртвага суродзіча – то могуць падляцець да цела і быццам бы даследуюць прычыну смерці.

Што яшчэ незвычайна? Шэрая варона запамінае ворагаў або чалавека які ёй пагражаў ці пакрыўдзіў і нават здольная перадаваць гэтую інфармацыю іншым варонам.

У горадзе вы без праблемы зможаце адшукаць гэтую птушку, сустракаюцца паўсюдна.












