Пясчанка (Calidris alba) – гэтая невялічкага памеру кулік: даўжыня цела якога дзесьці 18-20 сантыметраў, размах крылаў каля 35-40 сантыметраў, а вага не болей за 80 грам. У шлюбным апярэнні пясчанка мае рудыя адцення спіны і галавы. У зімовым, ці звычайным стане, у гэтай птушцы светла-шэрая спіна, белае брушка, выразны белы твар і грудка. Дзюба і ногі ў пясчанкі чорныя, самцы і самка дужа падобныя.


У Беларусі гэтая птушка фіксуецца выпадкова, толькі падчас міграцыі, асабліва восенню. Пясчанка рэдкі пралётны, альбо залётны від, які часцей за ўсё адзначаюць на вадасховішчах, ці на адкрытых вадаёмах, або пляжах, дзе яна можа часова затрымацца падчас доўгіх пералётаў.

З’яўленне гэтай птушкі ў Беларусі – непрадказальнае, цалкам залежыць ад маршрутаў і надвор’я. У асноўным яе фіксуюць па восені ці крыху раней (жнівень – верасень), падчас міграцыі з Арктыкі на поўдзень.

Пясчанка вядома тым, што хутка бегае ўздоўж прыбою, быццам бы яна хаваецца ад хваляў, пад час чаго як раз і збірае розных дробных рачкоў, чарвячкоў, насякомых. Птушка зімуе на ўзбярэжжах амаль усяго свету, ад Амерыкі да Афрыкі, Азіі і Аўстраліі. Пераадольвае тысячы кіламетраў паміж месцамі гнездавання і зімоўкі.

Паходжанне назвы ад ангельскага слова “sanderling“, што магчыма паходзіць ад старажытна англійскага “sand-yrðling” – “пясчаны работнік“. Цікавы факт: у адрозненне ад большасці кулікоў, у пясчанкі адсутнічае задні палец, што дапамагае ёй хутка бегаць па пяску Па-за сезонам гнездавання трымаецца ў зграях, якія рухаюцца скаардынавана і вельмі спрытна.













