Адна з самых шматлікіх птушак сямейства саракапутавых, якія сустракаюцца ў Беларусі, – гэта Грычун малы ці Жулан (Lanius collurio). Памерамі ледзь буйней палявога вераб’я, не вылучаецца сваімі спевамі і не асоба любіць суседства з іншымі птушкамі.
Знешне самка і самец жулана адрозніваюцца (на фота вышэй – самец, знізу самка). Самец лёгка пазнаваем дзякуючы яркай чорнай паласе, якая праходзіць праз вочы і дзюбу, спіна рудая, галава шэрая, брушка светла-бурае. Самка больш аднатонная, у асноўным карычневага колеру.
Грычун малы прылятае ў Беларусь досыць позна, звычайна гэта канец красавіка – пачатак траўня, а ляціць у вырай напрыканцы жніўня – першых тыднях верасня. Цікавая асаблівасць у тым, што ўсе пералёты гэтыя птушкі ажыццяўляюць ноччу, таму застаюцца амаль незаўважанымі.
Галоўны рацыён Lanius collurio – разнастайныя казуркі.
Лягчэй за ўсё сустрэць жулана каля берагоў зарослых рэк, у месцах дзе побач прымыкае лес.