Як зразумела з назвы, “Сярэдні дзяцел” – гэта нешта сярэдняе паміж малым і вялікім дзятлам. Адрозніваецца ад сваіх суродзічаў не толькі знешне, але і паводзінамі – птушка лічыцца менш прыкметнай, радзей апускаецца на зямлю, менш стукае па дрэвах і трымаецца неяк адасоблена. Ніжэй фота гэтых трох дзятлаў, каб лягчэй было адрозніваць:

Сярэдні дзяцел (Dendrocopos medius)
Сярэдні дзяцел
Дзяцел вялікі пярэсты
Дзяцел вялікі пярэсты
Малый дятел | Малы дзяцел | Picoides minor
Малы дзяцел

Апазнаць Dendrocopos medius  лягчэй за ўсё па яркай чырвонай шапачцы на галаве (у вялікага дзятла капялюш таксама ёсць, але ён меншага памеру і размяшчаецца на патыліцы). Падобная “чырвоная шапка” ёсць і ў самца малога дзятла, у такім разе зважайце на ніжнюю частку брушка – у сярэдняга дзятла яна будзе чырвона-ружовая.

Сярэдні дзяцел (Dendrocopos medius)

Сярэдні дзяцел (Dendrocopos medius)

У Беларусі птушка сярэдні дзяцел сустракаецца круглы год, яе можна назіраць як у лясных масівах, так і ў гарадскіх парках. Напрыклад, ніжні здымак зроблены ў Мінску, у парку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка.

Якіх птушак можна ўбачыць у Беларусі?

Аснова рацыёну гэтай птушкі – розныя казаркі, узімку сярэдні дзяцел можа прылятаць на кармушкі.

Як выглядае сярэдні дзяцел?

Ужо прыблізна да сярэдзіны вясны Dendrocopos medius пачынаюць трымацца адзінкавымі парамі і ўладкоўваць гняздо ў дупле, якое часцей за ўсё выдзёўбваюць самастойна.

птушка Дзяцел сярэдні

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь