Чыж (Spinus spinus) – гэта прыгожая пеўчая птушка памерамі з вераб’я, але мае ярчэй і цікавей афарбоўку. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца на працягу года. Аддае перавагу ў асноўным хваёвым лясам, аднак чыжа можна ўбачыць і ў горадзе. Гэтыя птушкі ў халоднае надвор’е (з канца восені да пачатку вясны) збіваюцца ў зграйкі, якімі і перасоўваюцца, а з цёплых месяцаў чыжы разбіваюцца па парах.

Як выглядае птушка чыж (Spinus spinus)?

Вонкава самец і самка значна адрозніваюцца, але маюць падобную афарбоўку з дамінаваннем жоўтых і зялёных колераў. Самец вылучаецца своеасаблівай “шапачкай” чорнага колеру, а самка па ўсяму целу мае стракацінкі, брушка ў яе светлае.

Як выглядае птушка Чыж
Самец чыжа
Птушка Чыж самка
Самка чыжа

Асноўны рацыён гэтай птушкі – казуркі і рознае насенне дрэў. Перасоўваюцца чыжы хутка, аддаючы перавагу спускацца на зямлю як мага радзей.

Птушка чыж

За свае меладычныя спевы чыжы расплачваюцца частай няволяй – іх ловяць і трымаюць за кратамі як хатніх жывёл.

Птушка Чыж - самец

Дарэчы назву “чыж” птушка атрымала якраз за незвычайныя гукі.

Птушка Чыж - апісанне і фота

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь