Вялікая белая чапля (Ardea alba) – гэта буйная і дужа грацыёзная птушка з сямейства чаплевыя, якая вылучаецца сваёй элегантнасцю і характэрным выглядам. Мае доўгую шыю, высокія ногі і абсалютна беласнежнае апярэнне. Белая чапля прыкметна сваёй прамой і вострай дзюбай, якую яна выкарыстоўвае для лоўлі рыбы і іншых дробных водных істот.

Great egret

Птушкі Беларусі - Белая вялікая чапля

Сярэднія памеры белай чаплі наступныя: даўжыня цела складае каля 85-100 сантыметраў, размах крылаў можа дасягаць 1,4-1,7 метраў. Афарбоўка як правіла, белая, без прыкметных плям ці палос. Падчас шлюбнага перыяду на спіне чаплі з’яўляюцца доўгія дэкаратыўныя пёры. Дзюба жаўтлявая або светла-аранжавая, ногі чорныя.

Вялікая белая чапля

Птушкі Беларусі

Белая вялікая чапля пераважна селіцца паблізу вадаёмаў: азёр, балот, рэк і сажалак. Сілкуецца ў асноўным рыбай, жабамі, дробнымі воднымі бесхрыбетнымі і часам казаркамі. Гэтая птушка часта палюе, стоячы нерухома ў дробнай вадзе, а затым рэзка выхоплівае здабычу з вады сваёй дзюбай.

Птушка Белая вялікая чапля

Цікавыя факты

  1. Уменне лётаць: белая чапля – цудоўны лятун, можа перамяшчацца на вялікія адлегласці, а яе палёт выглядае лёгкім і плаўным.
  2. Асцярожнасць: гэта вельмі асцярожная і палахлівая птушка. Хутка рэагуе на набліжэнне чалавека ці патэнцыйную пагрозу, таму адразу імкнецца адразу схавацца.
  3. Перыяд размнажэння: у шлюбны сезон белая чапля будуе вялікія гнёзды з галінак на дрэвах ці кустах па блізу да вады.
  4. Экалагічная роля: гэтыя птушкі важныя для вадаёмаў, бо рэгулююць колькасць дробных водных жывёл.

Птушкі Беларусі - Белая чапля

Белыя чаплі – пералётныя птушкі, у Беларусь яны прылятаюць вясной, звычайна ў канцы красавіка ці пачатку траўня, калі ўсталюецца цёплае надвор’е і адкрыюцца вадаёмы. На працягу лета яны актыўна размнажаюцца і кормяцца. У вырай (у паўднёвыя рэгіёны Еўропы ці Афрыкі) белыя чаплі пачынаюць адлятаць з надыходам восені – звычайна ў верасні ці пачатку кастрычніка, у залежнасці ад надвор’я. Такім чынам, вялікая белая чапля праводзіць у Беларусі каля 4–5 месяцаў.

Great egret bird

АДКАЗАЦЬ

Пожалуйста, введите ваш комментарий!
пожалуйста, введите ваше имя здесь