Для Беларусі птушка Аляпка лічыцца рэдкай, а ўбачыць яе можна ў асноўным падчас міграцыі. Так напрыклад усе фатаграфіі Аляпкі (Cinclus cinclus) з гэтага артыкула зроблены ў Мінску, на пачатку лістапада.
Гэтую незвычайную і вельмі актыўную птушку таксама называюць “вадзяны верабей” або “вадзяны дрозд”.
Звязана гэтая з тым, што Cinclus cinclus адносіцца да атрада вераб’інападобных. А яшчэ, Аляпка выдатны плывец і можа праводзіць пад вадой да 50 секунд. Назіраць за яе дзеяннямі – сапраўды вельмі займальны працэс.
Звонку Аляпка мае цёмнае з бурым адлівам апярэнне, аднак брушка і горла – белае. Дзюба, лапкі і вочы – чорныя. Па памерах птушка супастаўная са звычайным шпаком, альбо драздом (каля 17-20 сантыметраў). Самкі і самцы знешне падобныя і амаль не адрозніваюцца.
Аляпка аддае перавагу чыстым і хуткім рэкам, лягчэй за ўсё заўважыць гэтую птушачку каля вадаспадаў любога памеру і паходжання.
Гэтая птушка шмат часу праводзіць у вадзе збіраючы розных лічынак і іншую дробную рачную жыўнасць.